ДЗЕДАВІЦА

КОСАР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КОСАР

    Адна з беларускіх народных назваў сузор’я Арыёна, дакладней, той яго часткі, якая ўтвараецца трыма размешчанымі ў адзін шэраг, не вельмі яркімі зорачкамі так званага «пояса Арыёна».

    Разам з Пляядамі (Валасажар, Вісажар, Сіта) і Вялікай Мядзведзіцай (Воз, Вялікі Воз, Чаша) выкарыстоўвалася для вызначэння пары сутак, пераважна ў зімовы час («Лёг спаць, калі Косар не ўсходзіў, а ўстаў, калі Косар быў насупраць Фёдаравага гумна»), паколькі менавіта зімой гэтае сузор’е найвышэй уздымаецца над небакраем і з’яўляецца самым характэрным сузор’ем зімовага зоркавага неба.

    Звычайна назва Т. к. тлумачыцца ў сувязі з евангелічным сюжэтам пакланення валхвоў народжанаму Збавіцелю. Гэткую ж назву мае ў Беларусі і пярэдадзень Вадохрышча — завяршэння ўсіх калядных святкаванняў.

    Блізкія найменні мае гэтая частка сузор’я Арыёна і ў палякаў: Gwiazdy Trzech Krуli, Trzej Krуlowie. Гл. таксама Касары.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5803




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz