ДЗЕДАВІЦА

МАЙ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАЙ

    Элемент траецкай абраднасці (гл. Сёмуха). У якасці М. выкарыстоўвалі звычайна тыя дрэвы і расліны, якія ўваходзілі ў кола традыцыйных прыярытэтаў у канкрэтных мясцовасцях.

    У некаторых з іх за М. бралі толькі бярозу (Пастаўскі, Баранавіцкі р-ны), у іншых – толькі клён (Чавускі, Чэрвенскі р-ны), бярозу і клён (Жлобінскі р-н), бярозу, клён і рабіну (Гарадоцкі, Петрыкаўскі р-н), чаромху, клён, бярозу і ліпу (Лепельскі р-н), клён і рабіну (Крупскі р-н).

    Маладымі бярозкамі абгароджвалі па перыметры двор або ставілі толькі ў варотах, “маёвыя” ж галінкі ў розных варыянтах утыкалі ў вокны хаты з двара і ўсярэдзіне, у дзверы сенцаў, хаты, гаспадарчых пабудоў, клалі за абразы, утыкалі за бэлькі у “чырвонай” палавіне хаты, клалі або ставілі на падаконнікі.

    Досыць пашыраны быў звычай усцілаць падлогу аерам. У некаторых мясцінах на Тройцу свяцілі краскі, зёлкі. “Маёвая” зеляніна сведчыла аб сувязях супольнікаў з вышэйшымі сакральнымі сіламі.

    Па М. меркавалі пра будучае надвор’е. Калі ён сох хутка, то гэта абяцала пагоду ў час сенакосу (у залежнасці ад тэрмінаў святаў). М. праз пэўны час спальвалі, закопвалі, але часцей за ўсё выкарыстоўвалі ў гаспадарчых мэтах, напрыклад клалі там, дзе павінна было ляжаць сена: каб мышы тачылі М., а не сена. “Маёвыя” галінкі шырока выкарыстоўваліся з магічнымі мэтамі.

    У Чавускім р-не кідалі на жывёлу, на грады. Пастухі на Сёмуху плялі вянкі і накідвалі на рогі каровам (Бераставіцкі, Карэліцкі р-ны). Гаспадары павінны былі пачаставаць пастухоў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3303




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz