ДЗЕДАВІЦА

ПАЛЯВІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАЛЯВІК

    Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў. Яго ўяўлялі ў выглядзе велізарнага ценю. Быў увасабленнем небяспекі, што магла натрапіць чалавека ў полі, на лузе.

    Паводле павер’яў, садзейнічаў або шкодзіў людзям: клапаціўся пра ўрадлівасць палёў і лугоў, адпужваў шкодных насякомых або нахіляў да зямлі жыта, траву, скручваў іх, страшным абліччам і свістам палохаў людзей, прывальваў іх да зямлі, паражаў санцапёкам і нават забіваў.

    Зімой нібыта зацярушваў снегам дарогу, прымушаў блукаць падарожных. У бел. фальклоры вобраз П. адлюстраваны пераважна ў былічках.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18544

    ПАЛЯВІК, ПАЛЯВЫ

    Міфічны апякун палёў і лугоў. Мог выступаць як спрыяльны, так і шкодны дух. У народным уяўленні часам нагадваў працаўніка – хлебароба. Маляваўся сівым старым у доўгай свіце, у лапцёх, з кіем у руках. Ростам ён быў аднолькавы са сваім атачэннем: у траве – роўны з травою, у жыце – з жытам.

    Калі жыта ўродзіць, П. добры і вясёлы, калі не – злосны, незадаволены. Уяўлялі П. таксама маладым, дужым, статным хлопцам з блакітнымі вачыма. Яго русыя валасы асацыяваліся з золатам спелай нівы, на якой ён гаспадарыў. Махне П. правай рукою – расце і таўсцее сцябло, махне леваю – наліваецца колас, страсяне галавою – уся ніва ўсцілаецца залатымі снапамі.

    Абшар дзейнасці кожнага П. – палі і лугі адной або некалькіх сумежных вёсак, не раздзеленых лесам і вадою. Жыве П. на ўзгорках ля каменя, дрэва, куста, межавога слупа. Ён баіцца макрэчы і ўцякае ад яе на вышэйшыя мясціны. П. клапоціцца пра ўрадлівасць палёў і укос на сенажаці, выганяе адсюль шкоднікаў, раўняе сцябліны і лісты раслінаў.

    Спрыянне П. дбайным працаўнікам падкрэсліваецца ў народнай легендзе пра тое, як П. сустрэў двух галодных падарожнікаў, якія папрасілі ў яго хлеба. У адказ П. загадаў ім паказаць свае рукі і, убачыўшы, што ў аднаго яны былі гладкія і далікатныя, а ў другога – шурпатыя, з мазылямі, першаму ён адмовіў, а яго спадарожніку дазволіў узяць хлеба, колькі той панясе.

    У абавязкі П. уваходзіла і вартаванне палявых скарбаў. Калі ж нехта знаходзіў іх, П. помсціў таму чалавеку. Разам з тым П. у народных апавяданнях паўставаў знішчальнікам палявой гаспадаркі селяніна. Ён разбураў загарадкі, заманьваў скаціну ў шкоду (асабліва на нівы сваіх ненавіснікаў) ці дзяцей і моладзь на грады і палеткі для збірання кветак, пладоў або проста дзеля забаваў.

    П. у злосці прыгінае да зямлі збожжа і травы, скручвае расліны, адганяе даждж, мучыць аваднямі, сляпнямі, камарамі жывёл, пакідае сталага стомленага працаю чалавека дзе-небудзь у канаве, лагчыне. Наведнікаў палёў і лугоў П. перадражнівае дзікім рэхам, свістам, ровам, а галоўнае – страшным выглядам: ён набывае аблічча пачварнага сценю, які то гоніцца за чалавекам, то заманьвае да сябе як ахвяру.

    П. можа падступіцца да чалавека з ласкаю, каб потым знянацку паразіць яго санцапёкам і забіць на месцы. Часам чалавек сам трапляе да П., прыйшоўшы адпачыць на сухадоліну. П. закалыхваюць яго сонечным цяплом, зацішшам, пакуль у таго не пачнецца ліхаманка. П. гасцююць адзін у аднаго пагоднай парою, пераклікаюцца між сабою, дапамагаюць мучыць знойдзеную ахвяру.

    Узімку ад бяздзейнасці яны сыходзяцца для забаў, каб знішчыць дарожныя вешкі, зацерусіць дарогу, занесці снегам канавы і калдобіны, каб туды трапіў праезджы і прахожы, які збіўся з дарогі. П. водзяць заблукалага падарожніка ўзад і ўперад, пакуль той не замерзне. Увесну і ўвосень – у пару слякоцця і макрэчы – П. жывецца найгорш.

    Пры ўсім іх жаданні шкодзіць чалавеку, яны не могуць растацца з утульным сухім месцам, каб мясіць гразкую зямлю. П. хутчэй за ўсіх адчуваюць набліжэнне навальніцы і ўмеюць хавацца ад маланак. Народ быў перакананы, што шкоднай дзейнасці П. супрацьстаіць перыядычнае асвячэнне палёў, засяванне раллі блаславёным зернем, а таксама малітвы, якімі суправаджаліся работы на палетках.

    Уяўленне пра П. як пра апекуна ўрадлівасці знайшло сваё адлюстраванне ў народнай арнаментыцы, трансфармаваўшыся ў геаметрычны арнамент з квадратаў, прастакутнікаў, васьміграннікаў, ромбаў. Да П. (“цара/хазяіна палявога”) звярталіся ў замовах ад розных хваробаў і напасцяў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3923

    ПАЛЯВІК – небяспечны дух, які можа мучыць людзей і жывёл.

    ПАЛЯВІК

    У полі водзіцца Дух, нечым падобны да Лесавіка. Гэта Палявік. У яго ёсць жонка — Паляха. Палевікі радня Хатнікам. Беларусы звяртаюцца да Палевіка з просьбамі пра ўраджай. Тэрыторыя існавання Палевіка — палі і лугі (з усімі пагоркамі, нізінамі і ярамі, што мяжуюць з палямi) адной або некалькіх сумежных вёсак, не раздзеленых адна ад аднае ні лесам, ні вадою. Палявік можа жыць на горцы, у доле, у канаве.

    Таксама можа туліцца ля каменя ці ля палявога дрэва, куста, межавага слупа. У час разводазя ці пры моцных дажджах ён уцякае ад вады на вышэйшыя мясціны, таму што цярпець не можа макрэчы. Найгорш жывецца Палевікам вясною і восенню, калі слата і макрэча: якім бы вялікім ні было іх жаданне шкодзіць чалавеку і яго дабру, яны не могуць расстацца з утульным сухім месцам, не могуць мясіць нагамі бруд і гразь.

    Але тут нярэдка сам чалавек даецца ім у рукі, калі прыходзіць адпачыць на сухадоліну. Каб утрымаць чалавека, Палевікі лашчаць і закалыхваюць яго зацішкам, сонечным цяплом, пакуль у яго не пачнуцца дрыжыкі, якія нярэдка пераходзяць у хваравітую ліхаманку. Палевікі гасцююць адзін у аднаго, дапамагаюць мучыць знойдзеную ахвяру, па-сяброўску пераклікаюцца, асабліва начною парою, калі стаіць добрае надвор'е.

    Зімою Палевікі сыходзяцца на забавы. Любімая з іх — знішчэнне дарожных вешак, зацярушванне дарогі, занос снегам канаваў і калдобін, каб туды трапіў прахожы ці праезджы, які збіўся з дарогі. Палевікі доўга водзяць яго ўзад і ўперад, пакуль той не замерзне. Палявік разбурае загародкі, вешкі, заваблівае скаціну ў шкоду выглядам хлебных і лугавых раслін.

    Toe ж робіць Палявік, калі заманьвае дзяцей і моладзь у кветкі для гульняў і зборышчаў. Учыняе ён і прамую шкоду: прыгінае да зямлі збожжа і траву, скручвае расліны, адхіляе дождж, насылае шкодных насякомых, водзіць да знямогі дзяцей, што заблудзіліся. Мучыць жывёлу на пашы, як і людзей за работаю, аваднямі, сляпнямі, камарамі.

    Не пашкадуе Палявік і сталага чалавека, калі той засне на кучы камянёў ці палявых каранёў, якія збіраюць пасля баранавання, у бруднай канаве ці мокрай лагчыне. Усіх наведвальнікаў палёў і лугоў Палявік насцярожвае перадражніваннем, свістам. Ён прымае выгляд пачварнага ценю, то гоніцца за чалавекам, то аддаляецца ад яго, заманьваючы ахвяру.

    Варта толькі паддацца на прынаду Палевіка, і чалавек пацерпіць за сваю даверлівасць. Палявік раптам можа забіць чалавека на месцы. Але часам Палявік клапоціцца пра ўраджайнасць палёў, пра ўкосныя сенажаці, выганяе адсюль шкоднікаў, раўняе сцябліны і лісты раслін, але гэта робіцца дзеля таго, каб прывабіць сюды як мага болей людзей, між якіх ён, несумненна, знойдзе ахвяру.

    Здараецца, што ён гоніць непажаданых, тых, хто зайшоў у яго ўладанні дзеля ўласнага спакою. Палявік вартуе палявыя скарбы, якія не выдае чалавеку ні пры якіх умовах. Ён неміласэрна помсціць таму, хто выпадкова знаходзіць скарб. Ведаючы гэта, шукальнікі скарбаў не звяртаюцца да Палевіка, а калі зробяцца ўладальнікамі палявога скарбу, стараюцца не трапляць у мясціны, дзе жыве Палявік.

    Як гінуць Палевікі і ці гінуць наогул — беларусы не ведаюць. Вядома, што гэтыя асцярожныя Духі хутчэй за іншых адчуваюць набліжэнне навальніцы і ўмеюць хавацца ад Перуновых стрэлаў.

    Да того ж і сама тэрыторыя Палевікоў, калі там няма высокіх дрэў, якія растуць паасобку, рэдка прымае ўдары грому. Беларусы ж пакуль не прыдумалі надзейных сродкаў на пагібель Палевікоў. Ад іх церпяць параўнальна менш, чым ад астатніх Духаў, і таму часам нават шануюць іх.

    Калі на полі, як жнуць, застаецца вада або квас, то іх выліваюць на мяжу або на дарогу — на гасцінец Палевіку, каб ён не псаваў збожжа

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/51.htm

    ПАЛЕВІК

    Палевік, які жыве ў полі ці на сенажаці адной ці некалькіх вёсак, калі яны не падзелены лесам, вадой з'яўляецца небяспечным для людзей. Жыве ён у канаве, каля каменя ці дрэва, куста, якія растуць у полі, поруч межавага слупа, і пакідае сваё жыллё толькі ў павадку ці зацяжныя дажджы, таму што трываць не можа сырасці і ўцякае ад яе на высокія месцы.

    Горш усяго Палевікам даводзіцца ўвесну і ўвосень, калі шмат вады, усюды слота. Тады Палевікі адседжваюцца ў сухіх месцах. Палевікі любяць гасцяваць сябар у сябра, разам шкодзіць, мучыць жывёл і людзей. Чалавек можа сам патрапіць у іх рукі, калі прыйдзе адпачыць на сухое месца. Тады Палевікі закалыхваюць яго, лашчаць на сонцы, пакуль у чалавека не пачнецца ліхаманка.

    Узімку Палевікам няма чаго рабіць, таму што ў палях і гародах нічога не расце, і там рэдка з'яўляюцца людзі. Яны бавяцца тым, што замятаюць дарогі снегам, каб чалавек збіўся са шляху і блукаў, пакуль не змерзне. Палевік не стамляецца вынаходзіць свае поскудзі. Разбірае загарадзі, тычкі, заваблівае быдла ў поле ці гарод.

    Прыгінае збажыну і траву, скручвае расліны, адганяе дождж. Робіць так, каб дзеці заблудзіліся, на быдла і людзей за працай насылае аваднёў, гізаў, камароў. Тых, хто прыходзяць на поле і ў гарод, Палевік палохае дзікім рэхам, свістам, ровам, перадражнівае іх, можа ценем, пагнацца за чалавекам ці прывабіць яго.

    Кажуць, што варта толькі паддацца завабліванню Палевіка, і чалавек шмат напакутуецца з-за сваёй даверлівасці. Можа здарыцца і так, што Палевік нечакана ўразіць чалавека страшным сонцапёкам і заб'е на месцы. А часам Палевік раптам пачынае турбавацца за ўраджай, выганяе шкоднікаў, выпроствае сцеблы і лісце раслін...

    Крыніцы: журнал «Нёман», 3-2001

    Беларуская Палічка: http://www.knihi.com Сайт: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz