ДЗЕДАВІЦА

ЗОЛАТА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗОЛАТА

    У класіфікацыйных схемах міфапаэтычнай мадэлі свету ўваходзіць у спецыфічны “металёвы” код, у склад якога апрача З. уваходзіць, як правіла, яшчэ некалькі металаў: серабро, медзь і жалеза. У праекцыі на вартасцёвую шкалу З. займае вышэйшую пазіцыю, сімвалізуючы святло, Сонца, веліч, годнасць, чысціню, багацце, трываласць і г. д. , што, безумоўна, звязана з прыроднымі якасцямі гэтага метала.

    З. – абавязковы элемент царскай (гл. Сакральная ўлада) і боскай атрыбутыкі. Так, вужыны цар мае на галаве залатую карону, цар мышэй – залатыя лапы і вушы, цар ракаў Хабёр – залатыя клюшні і вочы; Іван іванавіч – будучы цар – мае залатую шаблю і да т. п. вельмі папулярныя ў беларускім фальклоры вобразы Залатой гары, дрэва з залатой карой (голлем, лісцем і г. д.), якія сімвалізуюць ідэальны парадак на падворку слаўнага гаспадара, а па сутнасці праектуюць на гэты падворак ідэальныя прастору і час выраю (параўн. уяўленні пра “залаты век”, калі сам Бог хадзіў па зямлі і не ў чым не было нястачы).

    У беларускім фальклоры З. устойліва стасуецца з рознымі жывёламі, якія ці самі прыносяць З., ці паказваюць на яго месцазнаходжанне, дапамагаючы герою здабыць яго, а таксама з іх экскрэментамі: З., сыплецца (выходзіць у выглядзе экскрэментаў) з жывёлы, параўн. “залатую козку”, якую трэба патрэсці, каб з яе пасыпалася З. з серабром; чорная курыца “апаражняецца” З.

    На гэтым пабудаваны матыў казак, у якіх герой падманвае пакупнікоў хатняй жывёлы (напрыклад, каня), якія нібыта замест гною 2сыплюць” З. і серабром. Наагул З. (срэбра), асабліва здабытае з дапамогаю чароўных сіл, часта аказваецца смеццем, бітымі чарапкамі і да т. п. Бывае, што так “жартуе” чорт, які ахоўвае скарб.

    Тут можа дзейнічаць мадэль “падманлівасці першага погляду”, асабліва гэта датычыць З. (серабро) “патымбаковага” (чорная курыца дадзена чортам): тое, што там – З., тут – гной, смецце, чарапкі і наадварот (параўн. прымаўкі кшталту “Не ўсё золата, што блішчыць”).

    Так, у адной казцы бедны брат атрымоўвае вуглі, якія ў хаце аказваюцца З. і срэбрам. З. сталі і вуглі, прывезеныя маладажонамі з пекла, як падарунак ад бацькоў нявесты. У Беларусі таксама пашыраныя паданні пра схаваныя скарбы, у тым ліку розныя залатыя рэчы.

    Так, у в. Сарокі і Берагоўцы Шчучынскага р-на распавядаюць пра зарытую ў адным з курганоў залатую каляску, а ў в. Маскавічы Браслаўскага р-на – пра затоплены ў возеры залаты човен.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1942




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz