ДЗЕДАВІЦА

ПІЎНІЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПІЎНІЦА

    Род склепа (пограба) для захоўвання піва, квасу, воцату, малака, агародніны, садавіны і інш. прадуктаў. Існавалі ў 16-пач. 20 ст. ў замках, магнацкіх і панскіх сядзібах, фальварках, манастырах, кляштарах, пры корчмах і г. д. Размяшчаліся каля жылых дамоў, у гаспадарчых зонах, каля бровараў, у садах, на агародах, часам сумяшчаліся з лядоўнямі.

    Будавалі П. з дрэва і каменю. Найбольш пашыраны былі драўляныя П. – заглыбленыя ў зямлю зрубы з бярвён (брусоў) з насыпаным зверху грунтам і накрытыя дранкай, гонтай, саломай, або т. зв. Прыслуповай, канструкцыі, у якіх сцены з колатых плашак, дыляў, плятня мацаваліся да сценак ям укапанымі ў зямлю вертыкальнымі слупамі.

    Перакрыццё каркаснай або вянковай канструкцыі. Часам памяшканне перагароджвалі на 2 аддзяленні. Уваходы ў П. рабілі праз “шыі” – крытыя заглыбленыя ў зямлю лесвіцы. Звычайна “шыі” мелі дзверы ў выглядзе драўляных крат (для праветрывання), а ў саміх П. былі моцныя глухія дзверы, часам акаваныя.

    Мураваныя П. сваёй планіроўкай амаль не адрозніваліся ад драўляных. Нярэдка над П. будавалі адрыны, каморы, птушнікі, свірны, сырніцы, клеці, шопы. У асобных сядзібах і замках П. будвалі пад жылымі дамамі або іх часткамі (сенцамі, алькежамі і інш.).

    Вядомы выпадкі, калі мураваныя П. існавалі як скляпы пад усім збудаваннем палаца, сядзібнага дома. Тады яны называліся проста скляпамі, хаця частка з іх лічылася П. (Нясвіжскі замак і інш.).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18598




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz