ДЗЕДАВІЦА

ВЫНАС СВЕЧКI
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЫНАС СВЕЧКI

    Вясной 2004 г. мы сталi сведкамi таго, як праводзiлася набажэнства старавераў з нагоды святкавання Ушэсця ў вёсцы Пералёўка Веткаўскага раёна. У мясцовай традыцыi святочныя абрады першай палавiны гэтага дня атрымалi назву «Вынас свечкi». Малебен распачынаўся прыкладна ў дзевяць гадзiн ранiцы i доўжыўся да паўдня. У чырвоным куце ставiлi аброчную свечку.

    Кожны, хто заходзiў у хату, нёс да яе свае свечкi, падарункi, пачастункi, грошы. Затым вясковы люд збiраўся на вулiцах, дзе i распачыналася выкананне аднаго з самых старажытных абрадаў – «Ваджэнне стралы».

    Населеныя пункты ў гэтай мясцовасцi былi даволi вялiкiя i размяшчалiся ў некалькi вулiц, кожная з якiх на самым пачатку абрадавай дзеi станавiлася зыходным пунктам у выкананнi калектыўнага (родава-абшчыннага) сакральна-магiчнага акта. Аброчная свечка ўяўляе сабой невялiкi скульптурны помнiк.

    Яе l выплаўлялi з воску, таўшчынёй не менш за пятнаццаць сантыметраў, а ў вышыню – да сарака, ставiлi ў ступку накшталт вечка дзяжы, «апраналi» ў спецыяльна пашытае «плацце». Зверху павязвалi невялiчкiя фартушкi, упрыгожаныя бусiнкамi, стужкамi, вышыўкай.

    Кожны год упрыгажэннi свечкi абнаўлялi, таму з цягам часу яна станавiлася усё больш тоўстай. Акрамя таго на аброчную свечку мацавалi маленькiя свечкi, з якiмi людзi прыходзiлi на малебен, воск плавiўся i абцякаў, ад гэтага свечка рабiлася яшчэ большай i цяжкой. Той гаспадар, у якога свечка захоўвалася на працягу апошняга l года, абавязкова рыхтаваў святочны стол-братчыну.

    Пасля малебна адбывалася святочнае сталаванне, затым адпраўлялiся вадзiць карагоды i спраўляць абрад «Ваджэння стралы», а напрыканцы дня зноў ладзiлi вячэру, на якой прымалася калектыўнае рашэнне, каму перадаць аброчную свечку на далейшае захаванне.

    Нягледзячы на тое, што галоўная свечка знаходзiцца ў нейкiм l адным доме, аднак да яе – свечкi – прыходзяць усе аднавяскоўцы, каб памалiцца i паставiць побач свае свечкi са сваiмi ўласнымi просьбамi i пажаданнямi.

    Па меркаваннi многiх даследчыкаў, «свята свечкi» – гэта нi l што iншае, як аналаг старажытных славянскiх святаў, прысвечаных язычнiцкiм багам, якiм прыносiлi ахвярапрынашэннi ў выглядзе воску, мёду, пiва ў замен на дабрабыт, шчасце, удачу на паляваннi.

    Выбар хаты, у якой некаторы час захоўвалася свечка, залежаў l ад многiх абставiнаў. З аднаго боку, прысутнасць у хаце мiрской свечкi накладвала на гаспадара i яго сям'ю дадатковыя патрабаваннi.

    Гэта было вялiкiм гонарам, якi трэба было заслужыць. З iншага боку, перанос свечкi ў iншую хату мог быць выклiканы нейкiм няшчасцем, якое здаралася. Акрамя гэтага, свечку не захоўвалi ў тым доме, у якiм жылi кепскiя людзi або тыя, хто часта лаяўся з аднавяскоўцамi.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/f9d5abef6d6c2ea5.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz