ДЗЕДАВІЦА

ЖЫТА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖЫТА

    Найважнейшая збожжавая культура беларусаў, значна міфалагізаваная ў народнай свыядомасці. Пра Ж. існуе некалькі міфалагічных сюжэтаў больш позняга паходжання:

    а) Ж. на зямлі пайшло з таго каласка, што Бог скінуў па просьбе галодных сабак. Каласок разарвалі сабакі, а адно зерне трапіла ў зямлю, з якога вырасла Ж. такое буйное, што з каласка намалацілі бочку зерня. З таго часу ў людзей ёсць Ж.;

    б) Калі Бог першы раз пасеяў Ж. на зямлі, яно радзілася буйным, як боб, каласы былі вялікія, салома высокая. Аднак чорт прыдумаў гнаць з Ж. гарэлку, з таго часу Ж. стала дробным, бо навошта ж божы дар перарабляць у атруту;

    в) Людзі цяпер вельмі шануюць хлеб, але некалі так не было, хлеба было шмат, і яго кавалкі валяліся пад нагамі, на дварэ, у хляве, усюды. Убачыўшы такую непавагу да хлеба, Бог адабраў яго ў людзей. Кот і сабака пачалі прасіць у Бога хлеба, і ён даў ім па каласку.

    Чалавек адабраў іх, пасеяў, Ж. зноў развялося, але хлеб людзі пачалі шанаваць з таго часу. Ж. раўназначна багаццю, раю, назва “рай” захавалася ў абрадзе дажынак і абрадавых зажыначных песнях.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1692

    АДКУЛЬ З'ЯВІЛАСЯ ЖЫТА

    Жыта — самае старшае збожжа, бо з яго мы маем хлеб, а хлеб — бацька, хлебам жывуць людзі. Калі Бог стварыў чалавека, дык доўгі час хлеба не было: людзі елі рознае карэнне. Больш за ўсіх галадалі сабакі. Таму яны, узняўшы свае морды ўверх, страшна завылі, просячы ў Бога хлеба. Бог пачуў іх просьбу і кінуў ім з неба адзін жытні колас.

    Але сабак было многа, дык адзін колас не мог накарміць іх усіх. Сабакі пачалі адбіраць колас адзін у аднаго, рваць яго ў розныя бакі. Разарвалі той колас сабакі на шматкі; зерне рассыпалася, і яны затапталі яго лапамі ў зямлю. На другі год ад аднаго коласа пайшоў такі багаты ўраджай, што людзі намалацілі цэлую бочку жыта.

    I з таго часу сталі разводзіць хлеб т.а ўсё пачалося з сабак. Напачатку ўсе хлебныя расліны — жыта, ячмень, пшаніца мелі колас у даўжыню ўсяго сцябла, ад макушкі да зямлі, і такі цяжкі, што некалькі каласоў толькі і мог падняць чалавек адной рукой. Выйшлі неяк жанчыны жаць ды сталі наракаць на Бога, што ён даў жыта з такімі каласамі, цяжкімі і нязручнымі.

    Бог, пачуўшы такія нараканні, вырашыў атрэсці ўсе каласы і пакінуць адны сцябліны. У той час, калі ён гэта рабіў, у полі знаходзіўся сабака. Зразумеўшы, што калі Бог атрасе ўвесь колас, то хлеба зусім не будзе, ён жаласна завыў, просячы Бога пакінуць хоць нейкую частку коласа на іх сабачую долю.

    Бог пачуў гэта і злітаваўся, ачысціў не ўвесь колас, пакінуў зерне на версе сцябла столькі, як ён і цяпер расце. Таму людзі ядуць не сваю долю хлеба, а сабачую. Калі жнуць беларусы жыта, у канцы поля, на мяжы, пакідаюць невялічкае недажатае месца звярам.

    Бо калі не было На Гэтым Свеце жыта, то звяры пачалі прасіць Бога чаго есці, а Бог ім кінуў жытні колас. 3 таго і з'явіўся хлеб.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/28.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz