ДЗЕДАВІЦА

КАША
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАША

    Абрадавая значнасць К. тлумачыцца выкарыстаннем яе ў якасці ахвяры паганскім багам ці духам, што ў сваю чаргу ўзыходзіць да ўяўленняў аб спажыванні К. як звароце да продкаў, як успамін пра іх, як дачыненні з імі ці далучэнні іх да сваіх спраў. Падобнае выкарыстанне звязана з тым, што К. – старажытная хлебная ежа, якая першапачаткова гатавалася з зярнят злакавых раслін.

    Таму праз яе лічылася магчымым далучыцца да жыватворнай магічнай сілы збожжа (“Нема лучшое пашы над кашы”). Праз гэта К. атрымала сакральныя функцыі дабратворна ўплываць на ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавека. Густую К. гатавалі ў час гнаёвай і жніўнай палокаў, на дасеўкі і дакоскі, каб адпаведна густым зарадзіла збожжа.

    Вера ў магічныя ўласцівасці К. выклікаць дастатак засноўвалася таксама на “множнасці” гэтай стравы ці яе складу з вялікай колькасці асобных адзінак – крупінак, што з гледзішча законаў імітатыўнай магіі набывала выразны заклікальна-прадукавальны характар.

    Разам з тым на талочнай вячэры К. выступала не толькі ў сваім рэлігійна-магічным аспекце, але як і праяўлення розных формаў супольнасці, як кансалідуючы акт, калі супольнае спажыванне К. падкрэслівала прызнанне і зацвярджэнне кожнага ўдзельніка вячэры ў сваёй прыналежнасці да дадзенага калектыву. Часткова гэта адлюстравалася ў называнні талакі жней “кашай”.

    У гастранамічным кодзе К. часам супрацьпастаўляецца хлебу, што ўвасабляецца, у прыватнасці, у забароне есці К. з хлебам: “Не еж К. с хлебом, бо пузо роз’яжэцца” (Тураўшчына) або “Ня еш К. з хлебам, а то сабакі на вуліцы з’ядуць” (Смаленшчына).

    У звязку з гэтым нельга не прыгадаць, што менавіта К. з’яўляецца адной з галоўных страваў у пачатковай і завяршальнай фазах жыццёвага цыкла (пры нараджэнні – так званая “бабіна К.”, на пахаванні і памінак – К. або куцця. І наадварот, у сярэдніх фазах жыццёвага цыкла хлебу і хлебным вырабам наагул належыць галоўная роля (параўн. каравай у вясельным абрадзе, выслоўі кшталту “Хлеб – усяму галава” і да г. п.).

    Апазіцыйнасць К. і хлеба выяўляецца таксама ў тым, што разломваннем хлеба пачыналася прыманне стравы, а К. яно завяршалася (параўн.: “После К. нема другое пашы”, г. зн. што К. была заключнай стравай на стале).

    Не ў апошнюю чаргу супрацьпастаўленасць К. і хлеба абумоўленая тым, што тэхналогія выпечкі хлебных вырабаў – гэта параўнальна позні культурны здабытак, К., безумоўна, больш старажытная страва.

    Аднак варта зважаць і на тэхналагічныя адрозненні прыгатавання гэтых страваў: пры выпечцы хлеба галоўную ролю выконвае пераважна агонь, пры прыгатаванні К. значную ролю грае таксама і вада (вада = агонь).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2532

    КАША НА СТАЛЕ — ДАБРАБЫТУ ДОМЕ

    01.04.2009

    Каша, як галоўная святочная страва, у абрадавай практыцы беларусаў выкарыстоўвалася шматразова. З-за таго, што для яе прыгатавання патрабавалася ўзяць вялікую колькасць зярнят, яна стала сімвалізаваць урадлівасць, сямейны дабрабыт, гаспадарчы дастатак.

    Да здольнасці кашы павялічвацца ў сваіх памерах — “расці” — была дапасавана сімволіка росту (прыросту) і багацця.

    Тым самым было абгрунтавана выкарыстанне кашы ў вясельных абрадах, падчас нараджэння і хрышчэння дзіцяці, а таксама ў кантэксце калядных святкаванняў (у момант пераходу з аднаго года ў наступны), абрадах, звязаных з жывёлагадоўляй, а таксама ў рытуалах, выконваемых пры пабудове хаты. Пры ўсім тым каша стала яшчэ і сакральнай стравай для душ памерлых продкаў, дамавіка, вадзяніка і інш.

    Так, усё каляднае святкаванне дзялілася на тры часткі, кожная з якіх мела сваю эмацыянальна-падзейную кульмінацыю і атрымала дадатковую назву “куцця” — па назве спецыяльнай стравы — кашы, якую такім чынам гатавалі толькі адзін раз у год.

    Спецыяльна прыгатаваная каша была абавязковай рытуальнай стравай у структуры радзінна-хрэсьбіннай абраднасці. Яе выкарыстанне ў гэты святочны час павінна было забяспечыць нованароджанаму здароўе, шчасце, багацце, а парадзісе — захаваць здольнасць нараджаць і надалей. “Бабіна каша”, якую гатавала бабка-павітуха да хрэсьбіннага застолля, выконвала адну з галоўных роляў, таму ў дадзеным выпадку абрад і атрымаў назву ў гонар галоўнага святочнага атрыбута.

    Выкуп і дзяльба гэтай кашы сталі галоўным абрадавым стрыжнем сямейна-родавага святкавання. Кашу, як святочную рытуальную страву, гатавалі і падчас будаўніцтва хаты. Калі ўкладвалі бэльку ў чырвоным куце, то да яе прывязвалі гаршчок кашы, загорнуты ў кажух. Гэта павінна было сімвалізаваць дабрабыт і сямейнае шчасце.

    Адно з галоўных рытуальных дзеянняў улазін — прыгатаваць кашу ў старой хаце і перанесці яе ў новую, каб з сімвалічнай стравай перайшлі ўдача, дабрабыт і прыбытак. Прычым з’яўленне кашы на стале ў абрадах, скіраваных у будучыню, было своеасаблівым знакам заканчэння абрадавай трапезы.

    Зусім наадварот адбывалася тады, калі паміналі продкаў. За жалобным сталом рытуальную трапезу пачыналі з куцці — кашы, прыгатаванай з ячменю з дабаўленнем у яе мёду, маку, разынак, сушаных фруктаў.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=31025




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz