ДЗЕДАВІЦА

ПАВЕТРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАВЕТРА

    Паводле ўяўленняў індаеўрапейцаў, з’яўлялася адным з чатырох элементаў будовы сусвету разам з зямлёй, вадой, агнём, неабходнай умовай узнікнення і існавання ўсяго жывога.

    Нездарма архаічныя пахавальныя абрады дапускаюць розныя спосабы пахавання нябожчыкаў: закопванне ў зямлі, спальванне на агні, адданне цела вадзе ці пакіданне яго на высокім месцы, на скале, як бы ўзнятым у П.

    Празрыстае, неасягальнае ў ціхае надвор’е П., відаць, цяжка паддавалася персаніфікацыі, таму найбольш зацямляліся і міфалагізаваліся толькі розныя станы атмасферных збурэнняў – грозныя віхоры, смерчы, вялікія буры, навальнічныя дажджлівыя і грымотныя плыні, снежныя завеі ды інш.

    Таму побач з вобразамі зямлі, неба, Сонца, Месяца ў далёкай старажытнасці ўзніклі боствы П., найбольш вядомыя з іх – індаіранскія Вата і Ваю (прыгадаем беларускія “вея”, “завея”, “Падвей”).

    Вата ў ведыйскай міфалогіі тое, што вецер, ён нёс дажджавыя хмары, напаўняў свяшчэнную раку Сарасваці, прыносячы ваду, даруючы здароўе і даўгалецце.

    Да Ваты блізкі Ваю (таксама “веце”), у Рыгведзе ён называўся “душой багоў”, дыханнем самаго жыцця, міласэрным, пакуль яго падтрымліваў, і грозным, калі яго адбіраў.

    Улічваючы геаграфічныя ўмовы жыцця індаеўрапейцаў, зразумелымі становяцца сувязі бостваў П. з гарамі, дажджом, снегам, градам, вадой. “Паветраныя” персанажы невыразнай выяўнасці даволі часта сустракаюцца ў беларускай традыцыйнай творчасці: “вецер”, “ветры буйныя”, “шуры ды буры”, “віхор”, “падвей” (гл. Падвей).

    Адзінкавае ўпамінанне маецца пра ідала буры – Похвіста (Посвіста), месца якога ў Навагрудку памяталі ў XIX ст. П. наагул заўважалася толькі ў экстрэмальных сітуацыях: надыходам асаблівага П. тлумачылі эпідэмічныя хваробы (“моравае паветрыя”), што ў пэўным сэнсе мела рэальныя падставы, бо асабліва пашыраліся, напрыклад, захворванні дыхальных шляхоў з надыходам халадоў, халодных вятроў, , абвастрэнне “дыхавіцы”, “задышкі” ў каляднае перадзім’е, калі стаяць вільготныя туманы, патыхаюць халодныя вятры (“сіверы”).

    П., паводле народных уяўленняў, служыла пераносчыкам чараў, заклёнаў, благіх слоў і пажаданняў, сказаных “на ўзвей вецер”, таму выпадковы чалавек мог атрымаць ад яго шкоду, хваробу “з ветру”.

    У магічнай практыцы беларусаў значнае месца адводзілася ачышчэнню П., паветранай прасторы жытла, гаспадарчай забудовы агнём, абкурваннем спецыяльнымі зёлкамі, ладанам, васковымі грамнічнымі свечкамі, а таксама пакрапленнем пасвечанаю вадой.

    Нагрэтае П. (у лазні, у печы), а таксама дыханне жывых істотаў і чалавека ўжо называецца “дух”, які звязваецца з паняццем “душа”. “Лёгкі дух” шаптухі пры лячэнні замовамі часта згадваецца ў тэкстах замоваў, што адпавядае практыцы абдзімання балючага месца пацыента пры заканчэнні замаўлення.

    Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/3783




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz