ДЗЕДАВІЦА

ПАКРОВЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАКРОВЫ

    Старажытнае земляробчае свята славян, якое адзначалася 1 кастрычніка с. ст. як свята заканчэння палявых работ. Вытокі П. – у глыбокай старажытнасці, калі слав. земляробчыя плямёны пакланяліся розным язычніцкім багам.

    П. лічыліся пераломным момантам у жыцці прыроды. Да іх звычайна завяршаліся ўсе работы ў полі і ў садзе, уцяпляліся жыллё і гаспадарчыя пабудовы.

    Пасля П. у сялянскім жыцці пачынаўся новы цыкл работ – нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўрыманне і г. д. (“На пакровы дай сена карове”, “Прыйшлі пакровы, пытаюць, ці да зімы гатовы”).

    Пасля П. пачыналася пара вяселляў. У народзе гавораць: “Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю снегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным чэпкам”. У гэты дзень, у залежнасці ад прыродных умоў, жывёле скармлівалі пажынальны сноп.

    Лічылася, што яна падрыхтавана да зімы. Дзяўчаты вечарам перад П. варажылі пра замужжа: слухалі з блінам на скрыжаваннях, у якім баку брэша сабака (туды, маўляў, пойдуць замуж); елі на ноч салёнуя аладку (спадзяваліся, што сыджаны паднясе вады) і інш.

    З П. раней пачыналіся попрадкі (вячоркі, супрадкі), якія працягваліся да вялікадня.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18459

    ПАКРОВЫ

    Пакроў Прасьвятой Багародзіцы сьвяткуюць у гонар дзівоснага зьяўленьня Маці Божай, што адбылося ў сярэдзіне Х стагодзьдзя ва Ўлахэрнскай царкве г. Канстантынопаля, дзе захоўвалася рыза Божае Маці, Яе галаўное покрыва й частка пояса. У той час да сталіцы падступіла вялізнае язычніцкае славянскае войска, а войска ў абаронцаў амаль не было.

    У нядзелю, падчас усяночні, калі храм быў перапоўнены людзьмі, якія тварылі малітву, сьвяты Андрэй дзеля Хрыста юродзівы (памяць 2 кастрычніка), а чацьвертай гадзіне ночы, падняўшы вочы да неба, убачыў Прачыстую Дзеву, азораную нябесным сьвятлом і акружаную анёламі і мноствам сьвятых.

    Укленчыўшы, Багародзіца доўга малілася за хрысьціянаў. Закончыўшы, Яна зьняла са Сваёй галавы покрыва і распрасьцёрла яго над людзьмі, што былі ў храме, абараняючы іх ад ворагаў бачных і нябачных.

    Найблаславёная Ўладарка наша прасіла ў Госпада Ісуса Хрыста прыняць малітвы ўсіх людзей, якія зьвярталіся да Яго Прасьвятога Імя і да Яе заступніцтва. У тую ж ноч узьнялася страшэнная бура, якія раскідала славянскія ладдзі і разагнала іхнае войска.

    Славяне добра запомнілі той выпадак і з тых часоў іх праваслаўныя і вуніяцкія вернікі зь любоўю адзначаюць сьвята Пакрова, нягледзячы на тое, што ў грэцкай царкве на гэтае сьвята ўжо забыліся.

    НАРОДНАЯ ТРАДЫЦЫЯ

    У народнай традыцыі Пакровы адзначаюцца і як сьвята заканчэньня палявых работ. Гэты дзень лічыцца пераломным момантам у жыцьці прыроды. Да гэтага часу звычайна завяршаліся ўсе работы на полі і ў садзе, уцяпляліся жыльлё і гаспадарчыя пабудовы; пачынаўся новы цыкль работ - нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманьне ("Прыйшлі пакровы, ці да зімы гатовы").

    Пасьля Пакроваў пачыналася пара вясельляў ("Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю сьнегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным чэпкам"). Вечарам перад Пакровам дзяўчаты варажылі пра замужжа: стаялі з блінам на скрыжаваньнях і слухалі, у якім баку брэша сабака (туды, маўляў, пойдуць замуж); елі на ноч салёную аладку (спадзяваліся, што суджаны паднясе вады) і інш.

    З Пакроваў пачыналіся попрадкі (вячоркі, супрадкі), якія працягваліся да Вялікадня.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=186&category=10&mode=detail




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz