ДЗЕДАВІЦА

КАБ ВЫЙСЦІ ЗАМУЖ (ЖАНІЦЦА)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАБ ВЫЙСЦІ ЗАМУЖ (ЖАНІЦЦА)

    У народнай культуры ўсходніх славян і сёння існуе нямала адмысловых рытуальных дзеянняў, якія спрыялі хуткаму замужжу ці жаніцьбе: Адразу ж пасля нараджэння дзіцяці бацькі праграмавалі яго будучыню на замужжа ці жаніцьбу: падчас выканання першага рытуальнага купання ў ваду клалі заручальны пярсцёнак маці ці бацькі і прагаворвалі жаданне бачыць сваё дзіця ў шлюбе.

    На працягу года бацькам трэба было ў вызначаныя дні наведваць храм і заказваць набажэнствы ў гонар святых, якія лічацца заступнікамі сямейнага шчасця, узносіць малітвы пра будучае шчаслівае сямейнае жыццё сваіх дзяцей. Лічылася, што ў паўсядзённым жыцці перавернутыя прадметы (сталы, лавы, посуд і інш.) у хаце «адахвочваюць» жаніхоў ад яе, і дачка не зможа выйсці замуж.

    Каб паспрыяць замужжу дачкі, на Юр'я (6 мая) трэба было абавязкова адкрыць усе замкі і завалы. Пры гэтым прыгаворвалі спецыяльныя замовы. На Саракі (22 сакавіка) дзяўчаты, прытанцоўваючы, павінны былі пераламаць сорак палачак і разарваць сорак невялікіх вяровачак. Мабыць, у гэтых дзеяннях закладвалася ўдалае замужжа, а можа, удалыя роды ў будучыні.

    Павер'і пра буслоў, якія прыносяць поспех і шчасце ў хату, прымушалі гаспадароў дапамагаць буслам ва ўладкаванні гнязда: для гэтага на даху хаты трэба было ўмацаваць старое кола. Але існавала строгае правіла: гэта павінны былі зрабіць нежанаты хлопец і незамужняя дзяўчына. Тады буслы абавязкова паселяцца на гэтым даху, а хлопец з дзяўчынай згуляюць вяселле.

    Каб сястра ці сяброўка выйшлі замуж, нявесту, якая адпраўлялася пад вянец, прасілі: калі яна будзе выходзіць з хаты, пацягнуць за сабой стол. Па той жа прычыне пасля таго, як на вяселлі падзеляць каравай, нявесту ўсаджвалі на новую пуховую падушку (у паўсядзённым жыцці існуе забарона сядзець на падушцы – розум адсядзіш!).

    Потым на гэту ж падушку ўсаджвалі тых дзяўчат, якія па розных прычынах ніяк не маглі выйсці замуж, а таксама чыталі малітвы святым, якія лічацца заступнікамі шлюбнага жыцця. (Беларуская міталогія)

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/fb67066bc89d7321.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz