ДЗЕДАВІЦА

ЛУКАМОР'Е
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛУКАМОР'Е Ў СЛАВЯНСКАЙ МІФАЛОГІІ

    Паводле славянскай міфалогіі, Лукамор'е - запаведнае месца на ўскраіне сусвету, дзе стаіць сусветнае дрэва - вось свету, па якой можна патрапіць у іншыя светы, бо яе вяршыня ўпіраецца ў нябёсы, а карані дасягаюць апраметнай. Па сусветным дрэве спускаюцца і паднімаюцца богі. У гэтым сэнсе Лукамор'е згадваецца ў зачынах народных замоў і малітваў. Часам Лукамор'ем звалі старажытнае Паўночнае царства, дзе людзі ўпадаюць у зімовую спячку, каб прачнуцца да вяртання вясновага Сонца - такая трактоўка зафіксавана ў даследаваннях Н. М. Карамзіна, А. Н. Афанасьева і А. А. Карынфскага. Б. А. Успенскі і В. Я. Пропп злучаюць Лукамор'е з уяўленнем пра Выспы Блажэнных, апісаных Ефрасінам у «Слове о рахманех и о предивном их житии». У якасці рэгіёна Лукамор'е згадваецца ў старажытнарускіх летапісах, як адно з месцаў рассялення полаўцаў. Меркавана Лукамор'е размяшчалася поруч лукавін Азоўскага і Чорнага мораў і нізоўя Дняпра. У гэтым значэнні лукамор'е згадваецца і ў «Слове о полку Игореве».

    Крыніца - http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D1%83%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%BE%D1%80%D1%8C%D0%B5




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz