ДЗЕДАВІЦА

ВАЗІЛА, ВІСУСНІК, КАНЬКАЧ, ТАБУННІК, ХЛЕЎНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАЗІЛА, ВІСУСНІК, КАНЬКАЧ, ТАБУННІК, ХЛЕЎНІК

    Вазіла. Мал. Валерыя Славука

    Апякун коней, антаганіст Кумяльгана. Як і апошні, меў падвойную прыроду: чалавечую і конскую, таму ўяўляўся ў чалавечым абліччы, у чалавечай вопратцы( у супрацьлегласць Кумяльгану, які быў парослы конскай поўсцю), але з конскімі вушамі і капытамі.

    Жыве В. пераважна ў хлявах, але абавязкова бывае і ў начных. У кожнага гаспадара свой В., які ўсяляк даглядае гаспадарскіх коней. У адрозненні ад Кумяльгана, які падмешвае конем у корм атрутныя расліны, В. падмешвае ім у пошар нейкую адмысловую траву, ад якой коні становяцца дужэйшымі.

    Існавала прымаўку: "Вазіла павязе", што значыла, "коні самі даедуць". Захаваліся звесткі пра своеасаблівы спосаб ушанавання В. Пастухі ў начным забіваюць у зямлю даўгт шост і насоўваюць на яго конскі чэрап, спадзеючыся на дапамогу В.

    Падобная магічная практыка апісана ў скандынаўскіх сагах("Ён узяў арэхавую жардзіну і ўзняўся з ёй на скалісты мыс, звернуты да мацерыка. Эгіль узяў конскі чэрап і насадзіў яго на жардзіну..."), але там служыла для нанясення камусьці шкоды.

    Вазіла.  пэўнае падабенства прыроды В. і Кумяльгана і іх апазіцыйнасць дазваляюць разглядаць іх у адным шэрагу з такімі персанажамі індаеўрапейскіх міфалогій, як ведыйскія Ашвіны, старагрэцкія Дыяскуры, латышкі Усыньш, які меў пару сыноў, і бачыць у гэтых персанажах сляды архаічнай блізнечнай міфалогіі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/192

    ВАЗІЛА

    У коней ёсць яшчэ адзін апякун — Вазіла. Беларусы ўяўляюць яго ў чалавечым абліччы з конскімі вушамі і капытамі, у чалавечым адзенні. Кожны гаспадар мае свайго Вазілу, які клапоціцца пра размнажэнне коней і засцерагае ад хвароб і прыпадкаў. Вазіла пераважна жыве ў стайні, але заўсёды прысутнічае на начлегах, калі коні пасуцца вялікімі табунамi.

    Пастухі звычайна забіваюць на месцы начлегу вялізны шост і надзяваюць на яго конскі чэрап, спадзеючыся, што гэтая сімвалічная выява Вазілы выратуе табун ад усіх магчымых небяспек. Беларусы асабліва паважаюць Вазілу за тое, што ён ноччу прывозіць на сабе нейкую асаблівую траву і падмешвае яе ў корм коням, ад якой тыя дужэюць і растуць.

    Вазіла ў вялікай пашане на Беларусі, але ён не ўсюды вядомы пад адным і тым жа імем: яго называюць дзе Канькачом, дзе — Хлеўнікам, дзе — Табуннікам, а дзе — Вісуснікам.

    Крыніца Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/35.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz