ДЗЕДАВІЦА

ВІНО
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВІНО

    У міфалогіі адзін з сімвалаў урадлівасці і міфалагічны знак, які атаясамліваюць з крывёй чалавека. Рытуальна – культавая роля В. ў індаеўрапейскай традыцыі цягнецца таксама з глыбокай старажытнасці, пра што сведчыць структура абрадавых формул кшталту грэц. “віно ўзліваю”, “ віном пакрапляю” ў адпаведных тэкстах. Ахвярная жывёліна пакраплялася неразбаўленым віном, тады як людзі ў тыя часы звычайна пілі разбаўленае вадой віно.

    Яшчэ ў старажытных хетаў падчас прысягі хетскіх воінаў пры ўзліванні віна прамаўлялася формула”Гэта не віно, гэта – кроў ваша”, якая потым увайшла ў хрысціянскую сімволіку (словы Ісуса Хрыста, які падняў чашу з віном: “Гэта ёсць кроў мая”). Для звычаяў старажытных хетаў характэрна таксама ўзліванне віна на ахвярную жывёліну, што прыносілася ў ахвяру вярхоўнаму “боству Сонца”.

    У старажытнагрэцкім кульце Дыяніса містэрыі ўвасабляліся разрыванне гэтага божышча вінаградарства і вінаробства на часткі, што таксама суадносіць кроў з В. Акрамя Дыяніса ў грэкаў увасабленнем В. быў таксама зеўс Сотэр (“Захавальнік”, “Выратавальнік”). У Рыме ж існаваў асаблівы рытуал Vinalia, калі віно прысвячалі Юпітэру.

    У беларускіх песнях В. часта згадваецца разам з мёдам (“Несла мёд-віно ў туравым розе”), тое ж уласціва некаторым казкам (“Я там быў, мёд-віно піў, па барадзе цякло, а ў рот не папала”). У валачобных песнях пры апісанні добрага гаспадара і яго двара згадваюцца 4 кубкі, з якіх адзін наліты “зеляным віном”, другі – “чорным півам”, трэці – “салодкім мядком” і чацвёрты – гарэлкай.

    Гарэлка прызначаецца валачобнікам, “чорнае піва” – жонцы, “саладок мядок” – дзецям гаспадара, а “зеляно віно” – самому гаспадару. Адначасовае згадванне “зеляна віна” і “горкай гарэлкі” з’яўляецца аргументам супраць іх атаясамлення, хоць у рускай мове В. часам называюць гарэлку.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/472




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz