ДЗЕДАВІЦА

ЗЛЫДНІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗЛЫДНІ

    Злыдні Мал. Валера Славук.

    Нячысцікі, варожыя духі, якія насылаюць на чалавека няшчасці. Гэта малыя гарбатыя,скурчаныя стварэнні ў вялізных ботах і шапках або касматыя, у выглядзе ці то катоў, ці то сабак.

    У хаце, на якую яны час ад часу нападаюць, усё перастае весціся. З. звычайна жывуць вялікім гуртам у падпеччы, а калі выпраўляюцца адтуль, то ва ўсёй гаспадарцы пачынаюць адбіраць розныя набыткі, шкодзяць так, што хата, дзе яны пасяліліся, бяднее і галее.

    Яны заглядваюць ва ўсе гаршкі, у лепшую кашу падсыпаюць пяску, у самае тлустае малако наліваюць вады, псуюць у дзяжы хлеб, крадуць у курэй яйкі. З. могуць узнікнуць без усялякае прычыны, а могуць таксама быць выкліканыя людзьмі, якія маюць вялікае жаданне разбагацець.

    З. абавязкова нападуць на таго, хто працуе падчас яды. З. становяцца персанажамі народных казак (“Доля і злыдні”), яны згадваюцца ў прыказках:”Упрасіліся Злыдні на тры дні, а ў тры гады з хаты не выганіш”. Вобразы З. уласцівы таксама і ўкраінскай міфалогіі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1872

    ЗЛЫДНІ

    Вобразы беларускай і ўкраінскай народнай дэманалогіі; нячыстая сіла, увасабленне бяды, нягоды, якія напалі на чалавека, яго сям’ю, гаспадарку. Уяўлялі З. у вобразе нябачных старцаў. Лічылася, дзе яны паселяцца, там вечна будзе беднасць: “Упрасіліся злыдні на тры дні, а ў тры гады не выжывеш”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13913

    ЗЛЫДНІ

    Злы́дні — у беларускай і ўсходнеславянскай міфалогіі малыя, гарбатыя, скурчаныя стварэнні, у вялізных ботах і шапках; час ад часу яны нападаюць на пэўную хату, і тады там ужо нічога не вядзецца. Звычайна жывуць пад печчу, робяць адтуль выправы па ўсёй гаспадарцы і адбіраюць розныя набыткі. Існуе беларуская прымаўка: "Упрасіліся злыдні на тры дні, а і ў тры гады не выжывеш".

    Літаратура • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

    Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%BB%D1%8B%D0%B4%D0%BD%D1%96




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz