ДЗЕДАВІЦА

ГАЁЎКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАЁЎКІ

    Міфічныя насельніцы лясоў і гаёў, унучкі Гаюна (Гаёвага дзеда). Маляваліся ў выглядзе маладых гарэзлівых дзяўчат. На зіму яны пакрываюцца густой снежна-белай поўсцю, чыстым застаецца толькі прыгожы твар ды русыя косы.

    Па вясне поўсць спадае, і Г. становіцца як звычайная дзяўчына, толькі прыгажэйшая. Яны любяць усё жывое: да іх, параніўшыся, звяртаюцца па дапамогу і лось, і птушка, ведаючы, што Г. залечаць іх раны.

    Злавіць і прыручыць Г. немагчыма. У час небяспекі яны могуць рабіцца нябачныя. Гаёвы дзед забараняе неразумным унучкам выходзіць за межы лесу. Але, даведаўшыся пра гулянне ў недалёкай вёсцы, яны ўцякаюць туды і цішком падглядаюць, як забаўляецца моладзь, у якіх строях і ўпрыгожаннях вясковыя дзяўчаты.

    Упадабаную сукенку Г. могуць зняць з якой-небудзь адасобленай дзяўчыны, пусціўшы яе ў споднім ці зусім голую. У купальскую ноч Г. выходзяць да святочнага вогнішча, дурэюць у росным жыце, збіраюць зёлкі.

    Апоўначы яны вяртаюцца ў лес палюбавацца на цвіценне Папараці – кветкі. Чалавек, высачыўшы Г., можа неўпрыкмет пайсці за імі, і тыя прывядуць яго да кветкі шчасця. Г. часткова нясуць у сабе рысы русалак. Згадвалася пра іх на Вілейшчыне.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/802




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz