ДЗЕДАВІЦА

КАРОВІНА СМЕРЦЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАРОВІНА СМЕРЦЬ

    КАРОВІНА СМЕРЦЬ (чума рагатай скаціны, Чорная Немач) - пярэварацень, які прымае на сябе выяву чорнай каровы, гуляе разам з вясковымі статкамі і напускае на іх псуту. З'яўляецца таксама ў выглядзе коткі, часцей за ўсё чорнай, ці сабакі, часам у абліччы каровінага шкілета (позні знак, які ўзнік па ўзору аблічча чалавечай смерці).

    З Каровінай Смерцю змагаюцца рознымі абрадамі: абворваннем паселішча, забойствам каровы, коткі, сабакі ці часам невялікай жывёлы, ці пеўня (часцей за ўсё шляхам закапвання жыўцом), запальваннем "жывога", г.зн. здабытага трэннем, агню, перагонам скаціны праз роў ці тунэль, выкапаным ў зямлі, тканнем "аднадзённага", г.зн. вытканага ў адзін дзень, палатна.

    Пры абворванні часам спяваюць, заклікаючы Каровіну Смерць выйсці з сяла, бо ў сяле ходзіць Вялес, а з распаўсюдам хрысціянства св. Ўласій (заступнік скаціны). Калі на Куршчыне і Арлоўшчыне траплялася насустрач якая-небудзь жывёла (котка ці сабака), то яе адразу забівалі як увасабленне Смерці, якая спяшаецца атуліцца ў выглядзе пярэваратня.

    У Ніжагародскай губерні для адпужвання заразы сяляне заганялі ўсё быдла на адзін двор, замыкалі вароты і вартавалі да раніцы, а на досвітку разбіралі кароў, пры гэтым лішняя, невядома каму прыналежная карова прымаецца за Каровіну Смерць, яе ўзвальваюць на касцёр і спальваюць жыўцом. (Славянская міфалогія)

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=3




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz