ДЗЕДАВІЦА

ПЕРАПЕКАННЕ ДЗІЦЯЦІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРАПЕКАННЕ ДЗІЦЯЦІ

    А.Л.Тапаркоў

    Перапеканне Дзіцяці - абрад, які здзяйсняецца над немаўлятамі, хворымі рахітам ці атрафіяй (па народнай тэрміналогіі - сабачай старасцю ці сухотамі): грудное дзіця кладуць на хлебную лапату і тройчы ўсоўваюць у цёплую печ. Рытуал ажыццяўляўся часам і пры іншых хваробах, напрыклад пры кіле; ва Ўладзімірскай губерні "перапякалі" ўсіх дзяцей непасрэдна пасля родаў.

    У Расіі абрад быў вядомы пераважна ў Паволжжы, цэнтральна - і паўднёварускіх губернях, а таксама ў Сібіры, на Ўкраіне - на Падоллі, у валынскім Палессі, у Кіеўскай, Чарнігаўскай і Харкаўскай вабласцях.

    Украінская баба - шаптуха досвіткам прыносіла з трох студняў вады, замешвала цеста, пякла хлеб і, выняўшы хлеб з печы, усоўвала туды на лапаце дзіця. Як і паўсюль ва ўсходніх славян, абрад мог суправаджацца дыялогам. Калі шаптуха саджала дзіця ў печ, яго маці тройчы абыходзіла вакол хаты, кожны раз зазіраючы ў акно і пытаючы: "Што ты, бабусю, робыш?" Шаптуха адказвала: "Хліб гніцю!"

    У Віцебскай губерні маці хворага дзіцяці саджала яго на лапату, абмывала вадой, якой прыгладжвалі хлеб, і несла да печы, як бы збіраючыся пасадзіць туды разам са збажыной, але толькі клала лапату на прыпек; у гэту хвіліну дзверы адчыняла другая жанчына і, пляснуўшы рукамі, з гневам пытала: "Што ты робіш?" - "Не, ты ня бачыш; сушчы пяку - у што я раблю!" - "А, сушчы! дык пячы, пячы іх, каб ні було!" - і другая жанчына здымала дзіця з лапаты.

    Паводле большасці апісанняў, галоўнай мэтай абраду было спальванне хваробы, а суправаджаўся ён замовамі тыпу: "Сабачая старасць, прыпячыся ў печы!", "Як хлеб пячэцца, так і сабачая старасць пячыся!" Сэнс абраду вызначаецца сімвалічным атаясненнем дзіцяці і хлеба, выпечкі хлеба і з'яўлення дзіцяці на свет: яго як бы вяртаюць у матчына ўлонне (печ), каб ён нарадзіўся нанова.

    Па паведамленні з Пензенскай губерні, "часам дзіця народзіцца занадта слабым і сухарлявым. Такое немаўля, якое, па выразу народнаму, "не дапяклося ў чэраве маткі ", старыя-шаптухі "перапякаюць" у звычайнай печцы, каб зрабіць яго поўным і здаровым". Відаць, печ сімвалізавала таксама і замагільны свет, адпраўленне ў яе - часовай смерці (пар. дзеянні Бабы Ягі і да т.п.).

    Лит.: Топорков А.Л. «Перепекание» детей в ритуалах и сказках восточных славян // Фольклор и этнографическая действительность. СПб., 1992. С. 114—118. А.Л.Тапаркоў




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz