ДЗЕДАВІЦА

ЖАЛГІУН-КАРАЛЮС
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖАЛГІУН-КАРАЛЮС

    Паводле беларускіх міфалагічных уяўленняў, вялікі кароль вужоў, родны брат Акопірнаса. Як і належыць яго годнасці, Ж. – К. меў на галаве блішчастую карону. Апрача таго, ён меў волатавы посвіст, які чуваць было па ўсім краі, мог хадзіць на хвасце стойма. Усе вужы былі або яго дзецьмі, або падданымі.

    Уяўленні пра Ж. – К. непасрэдна працягвалі культ вужа – апекуна, вельмі распаўсюджаны на Беларусі і ў Літве, у тым ліку і ўяўленні пра вужынага цара. Ж. – К. пільна сочыць, каб хто не пакрыўдзіў гаспадара, у якога дома жыве або жыў вуж- дамавік. Дзеля таго каб паклікаць Ж. – К. на дапамогу, трэба было запаліць свечку, ссучаную з тлушчу памерлага хатняга вужа.

    Святло гэтай свечкі бачна было па ўсім краі. Пабачыўшы яго, Ж. – К. склікаў усю сваю вужыную сілу і скіроўваў яе на помсту крыўдзіцелю. Ведалі вужы ўсе падземныя скарбы і свайму дабразычліўцу на знак падзякі маглі здабыць і грошы і іншыя даброты.

    Звяртае ўвагу тое, што Ж. – К., які рэпрэзентуе сферу нізу, называецца родным братам Акопірнаса. Імя апошняга – гэта нязначна перайначанае ст.-прус. Акапірмс “самы першы” ( са ст.-пр. uka – і pirms, літар. Азначае “з усіх прешы”), верагодна, эпіклезы Дэйвас’а (гл. Дзіевас) – вярхоўнага бога неба старажытных прусаў (заходніх балтаў), які, такім чынам, рэпрэзентаваў верх касмалагічнай вертыкалі.

    Дзякуючы крэўнаму сваяцтву Ж. – К. і Акопірнаса касмалагічная апазіцыя верх/ніз аказвалася не контрадыкторнай, а кампліментарнай. Першы кампанент імя самаго Ж. – К., імаверна, стасуецца з літ. Zaltys “вуж”, магчыма, і з нейкай дыялектнай (заходне) балцкай формай.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz