ДЗЕДАВІЦА

РАЗРЫЎ-ТРАВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАЗРЫЎ-ТРАВА

    Магічнае зелле, з дапамогай якога нібыта можна адамкнуць любыя замкі. Дзеля гэтага трэба было закласці Р.т. пад разрэзаную на руцэ скуру і, прыклаўшы трыпутнік, загаіць рану, пасля чаго чалавек набываў здольнасць пры дакрананні да замкоў адчыняць іх. Р.т. можа плысці супраць плыні вады. Р.т. ведаюць розныя птушкі. Яе ўжывае дзяцел, таму, каб здабыць яе, трэба абгарадзіць яго гняздо асінавымі пруткамі, і ён прынясе тую траву. Знайшоўшы гняздо іншых вешчых птушак (сарокі, савы, сойкі), замазваюць глінаю адтуліну, каб птушка не здолела да яго прабрацца, і пад тым дрэвам рассцілаюць абрус, схаваўшыся пад ім. У сваім імкненні вызваліць птушанятаў птушка паляціць па Р.т. Пасля прыкладвання яе да гнязда замазка адваліцца і разам з ёю ўпадзе на абрус Р.т. Падобнае, казалі, можна зрабіць і з вожыкам: абгарадзіўшы яго гняздо калкамі, трэба чакаць, калі ён прынясе зелле, ад якога калкі па вылазяць. http://mifijslavyan.ru/stories2/235.htm




    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz