ДЗЕДАВІЦА

ПАЛЬМАВАЯ НЯДЗЕЛЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАЛЬМАВАЯ НЯДЗЕЛЯ

    Апошняя перад Вялікаднем нядзеля, з якою было звязана асвячэнне ў храмах галінак вярбы, што служыла аберагальным і прадукавальным сродкам. У некаторых мясцінах Гарадзенскай губерні яшчэ ў XIX ст. на В. прывозілі ў цэрквы вярбу цэлымі дрэвамі з карэннямі і пасля асвячэння ламалі з яе галіны.

    Гістарычныя вытокі В. верагодна паходзяць ад паганскіх часоў, калі продкамі ўшаноўваўся культ зеляніны, што звязвалася з прыходам вясны і распусканнем першага дрэва. У хрысціянстве гэты дзень прымяркоўваецца да Уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім, дзе народ сустракаў яго пальмавымі галінкамі.

    Пасля асвячэння прынята было сцябаць вербачкамі адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі : “Не я б’ю – вярба б’е. За тыдзень – Вялікдзень”, “Хвароба ў лес, здароўе ў косці”. Верылі, што, б’ючы галінкамі, можна перадаць чалавеку здароўе, жыццёвую моц, хараство гэтага дрэва, якое першым абуджаецца ад зімовага сну:

    “Будзь здароў увесь год, як калядны лёд”, “Будзь здароў, як вада, а расці, як вярба”. Выкарыстоўвалася вербачка і ў народнай медыцыне: ад зубнога болю і ад ліхаманкі трэба было з’есці 9 вербных пупышак; давалі дзецям ад глістоў. Падпальвалі галінку і дымам абкурвалі хворага, гняздо квактухі, попелам яе пасыпалі месца вакол калыскі нованароджанага дзіцяці.

    З дапамогаю вербачкі дзяўчаты праводзілі варажбу: сцебануўшы незнаёмага хлопца, пыталі ў яго імя, спадзеючыся даведацца пра імя свайго суджанага. Асвечанай вярбе надаваліся магічныя ўласцівасці, таму яна, як хрышчэнская вада і грамнічныя свечкі, доўга захоўвалася ў доме і ўжывалася пры розных патрэбах.

    Яе бралі з сабой перад ворывам, калі збіраліся на проведкі нівы; на Юр'е, калі ішлі ў поле "расу таптаць" і ўторквалі ў зямлю, каб збожжа было тоўстае і вялікае, як вярба; на зажынкі. З’еўшы пупышку з асвечанай вербачкі падчас першага грому, можна было не баяцца летніх навальніц. А ўлетку, пры набліжэнні навальніцы, асвечаны дубчык выстаўлялі на акно, каб адагнаць хмару; супраць граду галінку падпальвалі.

    Ад пажару білі вярбою кожны вугал у доме. Але найчасцей выкарыстоўвалася асвечаная вярба ў жывёлагадоўлі. Яе вешалі ў хляве, ёю сцябалі скаціну, каб была здаровая, плодная, не паддавалася сурокам, прычым асабліва тады, калі карова доўга заставалася ялавіцаю ці была цельная. Асвечаным дубчыкам выганялі кароў у першы раз на пашу на веснавога Юр’я.

    Пастух цэлы дзень мусіў трымаць вербачку пры сабе, тройчы выцінаючы кожную жывёліну, а потым уторкваў або ў мурашнік, каб і яго статак быў дужы і не разбрыдаўся, або, вярнуўшыся, - у страху, каб жывёлы своечасова вярталіся дадому і не баяліся нечысці. Каталікі- беларусы імітаваныя “пальмы” аздаблялі засушанымі і фарбаванымі кветкамі, травамі, каласкамі, мохам. Імі ўпрыгожвалі дом, клалі на магілы блізкіх людзей.

    З надыходам зімы пальму кідалі ў полымя. Асвячэнне вярбы ўспрымалася ў народзе як выгнанне з яе нячыстага духа. Паводле народных вераванняў, чэрці ўцякаюць з вады пасля Вадохрышча і пасяляюцца на вярбе, ажно пакуль тую не асвецяць на В., пасля чаго ўцякаюць у траву да яе асвячэння на Яна (Купалле).

    Згодна з народнымі назіраннямі, маразы – “вербічы” на перадвелікодным тыдні неабходны менавіта ў гэты час, каб не было больш позніх маразоў, якія могуць пашкодзіць сяўбе і ўсходам ярыны.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/412




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz