ДЗЕДАВІЦА

ПОСНАЯ КУЦЦЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПОСНАЯ КУЦЦЯ

    24 снежня, а адпаведна сучасным датам святкаванне ў праваслаўных вернікаў - 6 студзеня, нашы продкі сустракалі Каляду, хутчэй за ўсё, Божую Маці Сонца. У гонар Каляды ў кожнай хаце рабілі святую вячэру, на якой абавязковымі стравамі былі куцця і бліны, а ўвогуле на стол ставілі як мага больш страў.

    Ежа павінна была быць поснай, а калі і запраўлялі што, дык толькі канапляным або сланечнікавым алеем. Вячэраць пачыналі з узыходам на небе першай вячэрняй зоркі і абавязкова папярэдне запаліўшы на куце свечку і памаліўшыся Богу. Гістарычнымі карэннямі Каляды ўзыходзяць да старажытных часоў, калі рознымі народамі праводзілася святкаванне зімовага сонцастаяння.

    З прыходам на нашы землі хрысціянства пачатак Каляд сталі звязваць з Раством Хрыстовым. Напярэдадні Раства сям'я збіралася на перадкалядную вячэру — яна называлася у народзе куццёю, як і абавязковая рытуальная страва — каша з ячных ці іншых якіх круп.

    Вячэра насіла і больш дакладную назву—першая, вялікая, альбо багатая, куцця. I хаця да вялікага свята старанна рыхтаваліся яшчэ з Піліпаўкі: калолі свіней, рэзалі авечак (у гэтым праяўляліся рэшткі колішняга язычніцкага ахвярадаўства), тым не менш стол быў посны, паколькі разгаўляцца дазвалялася толькі назаўтра.

    Добра звараная куцця прадказвала удалы ураджай ячменю. Калі сям'я садзілася за стол, гаспадар стукаў у акно і клікаў мароз куццю есці. Гэтак трэба было яго задобрыць, каб ніколі не марозіў пасаджанага ў полі і на агародзе. За сталом варажылі, выцягваючы з-пад абруса сцябліны пакладзенага папярэдне сена.

    Доўгая сяннінка нібыта паказвала на высокі лён улетку. Густыя зоркі на небе сведчылі пра вялікі ўраджай хлеба, грыбоў, добры прыплод хатняй жывёлы. Завіруха надавала ўпэўненасці, што добра будуць раіцца пчолы. Калі чарнела з-за адлігі дарога, гэта павінна было значыць, што лета акажацца багатае на чорнае зерне — грэчку.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz