ДЗЕДАВІЦА

ВІЛЬЦЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВІЛЬЦЫ

    Люцічы (вільцы, велеты) - звяз заходнеславянскіх плямёнаў. Адзін з племянных звязаў так званых палабскіх славян - спрадвечнага славянскага насельніцтва сучаснай паўночнай, паўночна-заходняй і усходняй Нямеччыны. Апроч люцічаў, у склад палабскіх славян уваходзілі племянныя звязы бодрычаў (абадрытаў, рарогаў ці рэрэкаў) і лужычане {лужыцкія сербы, мільчане ці проста сербы}.

    Самі люцічы складаліся з даленчан, ратароў, хіжан і чэразпенян. Люцічы пражывалі на тэрыторыях цяперашніх нямецкіх федэральных земляў Мекленбург-Пярэдняя Памеранія і Брандэнбург (поўнач Брандэнбурга) Абедзве зямлі знаходзяцца ва ўсходняй Нямеччыне. Цэнтрам звяза люцічаў было свяцілішча "Радагост", у якім шанаваўся бог Сварожыч. Усе рашэнні прымаліся на вялікім племянным зборы, а цэнтральная ўлада адсутнічала.

    Таксама, адной са сталіц люцічаў з'яўляўся горад Аркона, знаходзіўшыйся на выспе Руген ( славянская назва Руян) са свяцілішчам бога Свентавіта. Гэты горад быў разбураны датчанамі пры каралю Вальдэмару I, падчас войн, якія праводзяцца, прыняўшымі на той момант хрысціянства, нямецкімі дзяржавамі супраць земляў палабскіх славян, з мэтай далучэння гэтых багатых земляў да нямецкіх дзяржаў і звароту мясцовага насельніцтва ў хрысціянства.

    Люцічы ўзначалілі славянскае паўстанне 983 года супраць германскай каланізацыі у землях усходней Эльбы, у выніку якога каланізацыя прыпынілася амаль на дзвесце гадоў.

    AДАМ БРЭМЕНСКІ ДЗЕІ АРХІБІСКУПАЎ ГАМБУРГСКАЙ ЦАРКВЫ GESTA HAMMABURGENSIS ECCLESIAE PONTIFICUM

    …Адтуль аж да рэкі Одара жывуць вільцы і люцічы. За Одарам жа, наколькі нам вядома, жывуць памераны. Далей распасціраецца вельмі шырокая краіна паланаў. Кажуць, што яе межы датыкаюцца з каралеўствам Русія. Гэта краіна ўяўляе сабою апошнюю і caмую вялікую вобласць вінулаў, ёй і сканчаецца апісваемы заліў. …..

    20. Тое, што я распавядаю пра Балтыйскі заліў, вядома мне па паведамленні ўсё таго ж Эйнхарда, бо ніводны іншы пісьменнік пра гэты рэгіён нічога не кажа. Мяркую, што старажытнікі ведалі вышэйапісаныя воды пад імёнамі Скіфскіх, ці Меатыйскіх балот, "гетцкіх пустэльняў", а таксама "скіфскага берага, густа населенага мноствам разнастайных варвараў", як назваў іх Марцыян, які пісаў, што "там жывуць геты, дакі, сарматы, [неўтры,] аланы, гелоны, антрапафагі і трагладыты",…

    ЛЮЦІЧЫ

    ЛЮ́ЦІЧЫ (вільцы, велеты) — саюз заходнеславянскіх плямёнаў. Этнонім магчыма паходзіць ад старажытнаславянскага «людцы», альбо «людзі». Адзін з племянных саюзаў так званых палабскіх славян — спрадвечнага славянскага насельніцтва сучаснай паўночнай, паўночна-заходняй і ўсходняй Германіі. Акрамя люцічаў, у склад палабскіх славян уваходзілі племянныя саюзы бодрычаў (абадрытаў, рарагаў або рэрэкаў) і лужычане (лужыцкія сербы, мільчане або проста сербы).

    Самі люцічы складаліся з даленчан, ратараў, хіжан і чэразпенян. Люцічы пражывалі на тэрыторыях цяперашніх нямецкіх федэральных земляў Мекленбург-Пярэдняя Памеранія і Брандэнбург (поўнач Брандэнбурга). Абедзве зямлі знаходзяцца ва ўсходняй Германіі. Цэнтрам саюза люцічаў было свяцілішча «Радагост», у якім пачытаўся бог Сварожыч.

    Усе рашэнні прымаліся на вялікім племянным зборы, а цэнтральная ўлада адсутнічала. Таксама адной з сталіц люцічаў з'яўляўся горад Аркона, які размяшчаўся на востраве Руген (славянская назва Руян) са свяцілішчам бога Святавіта. Гэты горад быў разбураны датчанамі пры каралі Вальдэмары I, падчас войн, якія праводзілі нямецкія дзяржавы, што ўжо прынялі на той момант хрысціянства, супраць земляў палабскіх славян, з мэтай далучэння гэтых багатых земляў да нямецкіх дзяржаў і звароту мясцовага насельніцтва ў хрысціянства.

    Датчане, у прыватнасці, прымалі ўдзел у гэтых войнах пераследваючы сваю мэту, акрамя распаўсюджвання хрысціянства, яшчэ і абарону ад люцічаў, а таксама помста за напады і спусташэнні, якія да гэтага здзяйснялі люцічы ў стаўленні да Даніі; нарэшце, мэтай з'яўлялася вызваленне ад даніны, якую выплачвалі люцічам некаторыя дацкія правінцыі. Гл. таксама руяне.

    Люцічы ўзначалілі славянскае паўстанне 983 года супраць нямецкай каланізацыі земляў усходняй Эльбы, у выніку якога каланізацыя прыпынілася амаль на дзвесце гадоў. Ужо да гэтага яны былі заўзятымі супернікамі нямецкага караля Атона I. Аб яго нашчадку, Генрыху II, вядома, што ён не спрабаваў іх заняволіць, а наадварот перавабіў іх грашыма і падарункамі на свой бок у барацьбе супраць Польшчы Баляслава Храбрага.

    Ваенныя і палітычныя поспехі ўзмацнілі ў люцічах прыхільнасць паганству і паганскім звычаям, што адносілася і да роднасных бодрычаў. Аднак у 1050-х сярод складовых плямёнаў люцічаў вылілася міжусобная вайна і змяніла іх становішча.

    Саюз хутка губляў моц і ўплыў, а пасля таго, як цэнтральнае свяцілішча было разбурана саксонскім герцагам Лотарам у 1125 годзе, саюз канчаткова распаўся. На працягу наступных дзесяцігоддзяў саксонскія герцагі паступова пашырылі свае ўладанні на ўсход і заваявалі землі люцічаў.

    Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D1%8E%D1%86%D1%96%D1%87%D1%8B




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz