ДЗЕДАВІЦА

ГАРШЧОК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАРШЧОК

    У шматлікіх рытуальных практыках сімвалічна рэпрэзентаваў сабой чалавека – яго галаву і чэрава, а таксама дом рэальны, зямны, і дом – дамавіну апошнюю. Як і чэрава жанчыны, Г. уяўляўся крыніцай жыцця, надзяляўся творчай патэнцыяй, а яго разбіванне сімвалічна пазначала пераход да жаноцкасці ( посуд білі пасля першай шлюбнай ночы) і нават роды.

    У пахавальнай абраднасці Г. выступаў як умяшчальня душы памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж светамі. Яго пераварочванне ўстанаўлівала мяжу паміж процілеглымі сферамі, бо гэткім чынам нейтралізавалася небяспечная пустата Г., якая маглабыць запоўнена смерцю. Ізаморфнасць Г. і труны назіраецца і ў звычаях закопваць у ім дзяцінае месца.

    Сувязь Г. з душамі продкаў, з печчу і прасторай каля яе, атаксама наўпростае сутыкненне з агнём тлумачаць суаднясенне яго з дамавіком. Па ўсёй тэрыторыі Беларусі вядома павер’е аб перасяленні дамавіка ў новую хату менавіта ў Г. з жарам.

    На ўсходнеславянскай тэрыторыі дзіравы Г. уваходзіць у шэраг прадметаў, што выконвалі ў свядомасці ролю курынага бога.

    Трэба адзначыць, што міфалагема дзіравага посуду праз актуалізацыю апазіцыі цэлы/біты, адкрыты/закрыты выступае ў аснове рытуальных практык, калі парушаная цэласнасць маркіруе адкрытасць, здыманне межаў паміж супрацьпастаўленнымі сферамі і тым самым вызначае выкарыстанне такога посуду ў кантэкстах з семантыкай пераходу, кантакту: дзіравы Г. трымалі над чараўніцай, якая ніяк не магла памерці; ім кідалі ў хлеўніка, выганяючы з гаспадаркі, ды інш.

    У шэрагу рытуальных дзеянняў абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыйная магчымасць “змяшчасць” у сабе тыя ці іншыя якасці: казалі, што ў Г. можна пабачыць чараўніцу, у ім пасля пэўных аперацый магла сканцэтравацца персаніфікаваная хвароба, менавіта ў Г. знаходзілі прытулак атмасферныя з’явы.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/912

    ГАРШЧОК

    Гаршчо́к — гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захоўвання вадкіх і сыпкіх рэчываў і іншых. Вядомы з эпохі неаліту. Напачатку гаршчкі ляпілі, у тым ліку з глінянай стужкі, з 10 ст. іх сталі вырабляць на ганчарным крузе.

    Рэгіянальныя асаблівасці гаршчкоў у іх выкарыстанні, формах, памерах у Беларусі замацаваліся ў мясцовых назвах: абеднік, адынец, варэйка, гарлач, гладыш, збан, злівач, склепнік, слоік, спарыш і інш.

    Форма гаршчка добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награвання ў напаленай печы: круглы з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусцем, абкружаным венцам. Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласці з дамешкам жарствы, пяску, а пасля абпальвання гартавалі ў абвары.

    Дэкор стрыманы альбо зусім адсутнічаў. Аздаблялі звычайна глянцаваным і прачэрчаным па сырой паверхні геаметрычным арнаментам. 2 ці 3 замацаваныя ручкай гаршчкі, у якіх бралі ежу на поле, называлі адпаведна спарышамі і траячкамі. Гаршчок — найбольш семіятызавана рэч хатняга начыння.

    Антрапамарфізацыя гаршчка праяўляецца як на ўзроўні найменняў (носік, ручка), так і ў фальклорных тэкстах, перадусім у загадках: «Малады Ягор сеў на конь, паехаў у агонь»; «Радзіўся — не хрысціўся, памёр — не правадзіўся», У шматлікіх рытуальных практыках сімвалічна прадстаўляў сабой чалавека — яго галаву і ўлонне — і ў такіх кантэкстах уваходзіў у абрады жыццёвага цыклу: радзіны, вяселле, памінкі.

    У пахавальнай абраднасці гаршчок выступае як ёмішча душы памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж светамі. У Пінскім раёне за труной неслі ў гаршчку пасвечаную ваду, вадой крапілі магілу, рэшткі там жа вылівалі, а гаршчок, перавярнуўшы дагары дном, ставілі ў голаў магілы.

    Сувязь гаршчка з душамі продкаў, з печчу і прасторай каля яе, а таксама непасрэднае сутыкненне з агнём тлумачаць суаднясенне яго з дамавіком. Па ўсёй Беларусі вядома павер'е аб перасяленні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам. На ўсходнеславянскай тэрыторыі дзіравы гаршчок уваходзіць у шэраг рэчаў, што выконвалі ў народнай свядомасці ролю абярэга.

    У рытуальных дзеяннях абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыяльная магчымасць «змяшчаць» у сабе тыя ці іншыя якасці: у гаршчку лічылася магчымым пабачыць чараўніцу, у ім пасля пэўных аперацый можа быць сканцэнтравана персаніфікаваная хвароба, менавіта ў гаршчку знаходзілі прыстанак атмасферныя з'явы.

    Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D1%80%D1%88%D1%87%D0%BE%D0%BA

    ГАРШОЧАК

    Вясельная абраднасьць актуалізавала біцьцё посуду ў рытуальнае рэалізацыі апазыцыі цэлы – біты; нявеста-дзяўчына – жанчына. Беларускія этнаграфічныя дадзеныя сьведчаць пра замацаванасьць гэтага звычаю за часам пасьля першай шлюбнай ночы.

    Фразеалагічныя адзнакі таксама падкрэсьлівалі суаднясеньне посуду зь дзяўчынавй /жанчынай: рус. Девки – посуда аховая: и не увидишь, как разобьется, битый горшок – “замужняя жанчына”, ломаный горшок – “пакінутая жанчына”.

    Народныя павер’і беларусаў зьвязваюць посуд з атмасфернымі і касьмічнымі зьявамі. Калі не было відаць месяца і зорак, палешукі казалі, што іх “ведзьма ў гаршчкі ўзяла”.

    Ведзьмы маглі быццам “заперці” дождж у посудзе, тады патрабавалася посуд проста адкрыць ці выліць зь яго ваду – параўнай фраземы дождж ідзе як з поўнага вядра, дождж пашоў з поўных гаршчкоў – “будить идти цельные сутки”.

    Яшчэ нядаўна на Палесьсі, каб пайшоў дождж, вешалі на плот посуд, калі пачынаўся лівень , крычалі гаспадыні, каб зьняла. У шэрагу выпадкаў абыгрываецца чорны колер гаршка: Пасмяяўся кацёл з гаршчка і сам чорны стаў, Дзівуецца качарга, што кацёл чорны.

    І зноў, у рэчышчы антрамарфізацыі посуду, чорны колер гаршка супадае ў фразеалагічнай метафары з адпаведнымі рысамі чалавека – у яго душа чорная, як чыгун, адсюль і павер’е – “не еш з катла, зайдзеш замуж за чорнага”.

    ГАРШЧОК

    Гаршчок, у шматлікіх рытуалах сімвалічна рэпрэзентаваў сабой чалавека - яго галаву і чэрава, а таксама дом рэальны, зямны, і дом - дамавіну апошнюю. Як і чэрава жанчыны, гаршчок уяўляўся крыніцай жыцця, надзяляўся творчай патэнцыяй, а яго разбіванне сімвалічна пазначала пераход да жаноцкасці (посуд білі пасля першай шлюбнай ночы) і нават роды.

    У пахавальнай абраднасці гаршчок выступаў як умяшчальня душы памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж светамі. Яго пераварочванне ўстанаўлівала мяжу паміж процілеглымі сферамі, бо гэткім чынам нейтралізавалася небяспечная пустата гаршка, якая магла быць запоўнена смерцю.

    Сувязь гаршка з душамі продкаў, з печчу і прасторай каля яе, а таксама наўпростве сутыкненне з агнём тлумачаць суаднясенне яго з дамавіком. Вядома павер'е аб перасяленні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам.

    У шэрагу рытуальных дзеянняў абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыйная магчымасць "змяшчаць" у сабе тыя ці іншыя якасці: казалі, што ў гаршку можна пабачыць чараўніцу, у гаршку магла сканцэнтравацца персаніфікаваная хвароба, менавіта ў гаршчку знаходзілі прытулак атмасферныя з'явы.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=146&category=10&mode=detail




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz