ДЗЕДАВІЦА

АСІЛАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АСІЛАК

    Герой многiх чарадзейных беларускiх казак, легенд, паданняў. Валодае незвычайнай сiлай: вырывае з каранямi дрэвы, кiдае каменныя глыбы, мае падчас “чортавы рэбры”. А. выступае нар. зaступнікам, змагаецца супраць прыгнёту i несправядлiвасцi. Вобраз А. пададзены, напр., у казках пра Кацiгарошка, Медзведзюка, Iлью Мурамца, Каваля-вернiдуба. Казачны А. блiзкi эпiчнаму волату.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    АСІЛКІ

    Міфалагічныя істоты незвычайнай сілы і антрапаморфнага аблічча. Як і волаты, былі «такія велізарныя, бы дуб». Але ў адрозненьне ад волатаў, зь якімі зьвязваюць узьнікненьне курганоў-валатовак, легенды падаюць асілкаў як жыхароў гарадзішчаў. Часам згадваецца, што асілкі, якія жылі на розных гарадзішчах або на розных берагах ракі, «маглі перакідваць адзін да аднаго стопудовыя камяні і лавіць іх на ляту, як мяч».

    Часам замест камянёў называюцца сякеры або млынавыя жорны. Са Случчыны вядомая казка пра тое, як асілак разьбівае булавой каменную сьцяну, за якой пакутавалі выкрадзеныя цмокам людзі. У іншых казках цар Гром, як і асілак, разьбівае камяні і дрэвы. У адной зь легендаў магутны асілак раструшчыў вялікім молатам вялізны камень, а ў казках кінутая ўверх булава астлкам «гудзе ў небе, бы гром грыміць».

    Такім чынам, асілкі ў фальклоры асацыююцца з каменем, каменнымі жорнамі, сякерамі, громам, г. зн. з атрыбутамі бога навальніцы. Ад назвы каменнай прылады, якою ў старажытнасьці выкрасалі агонь, паходзіць слова «асялок» — «тачыльны камень, а таксама стараславянскае «осла» і падобныя да іх назвы каменя ў іншых індаэўрапэйскіх мовах.

    Са словамі «осла», «аселак» мовазнаўцы зьвязваюць этымалогію слова «асілак». Ёсьць падставы меркаваць, што асілкамі ўяўлялі разнавіднасьць веліканаў, зьвязаных зь Перуном. У старажытнагрэцкай міфалогіі алімпійскім багам папярэднічалі гіганты і тытаны, зь якімі ў пэўнай ступені можна параўнаць волатаў і асілкаў

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    АСІЛКІ (велеты) - волаты. Жылі ў старажытныя часы; па некаторых міфах, стваралі рэкі, узводзілі ўцёсы і г.д. Заганарыўшыся сваёй сілай, асілкі сталі пагражаць богу, і былі ім знішчаны. Матывы, злучаныя з асілкамі (падкіданне ў неба булавы - выклік грома, перамога над змеем), наводзяць на памяць барацьбу Пяруна з яго супернікам-змеем.

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=2

    Даволі шматлікія цудадзейныя казкі сталі адлюстроўваць барацьбу народу Русі супраць іншаземных захопнікаў, увасобленых у вобразах цмока, змея, Кашчэя Бяссмертнага (казкі «Курыла Кажамяка», «Івашка — мядзвежае вушка» й інш.). Героі гэтых казак нагадваюць былінных волатаў. Больш таго, у старажытных казках па-свойму паўтараюцца сюжэты гераічных былін, у якіх выступаюць Ілля Мурамец, браты-волаты й іншыя асілкі-героі. Сярод беларускіх чарадзейных казак, якія найбольш поўна захавалі рысы старажытнасці, можна вылучыць творы аб подзвігах асілкаў — Івашкі- Мядзведжага вушка, Кацігарошка, Дубін-багатыра, Гарын-багатыра, Вярнідуба й інш. Яны выступаюць як змагары за праўду, справядлівасць, супраць розных варожых сіл.

    Крыніца: http://referaty.net.ua/referaty/referat_49269.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz