ДЗЕДАВІЦА

КАЛІНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАЛІНА

    У старажытнай міфапаэтычнай традыцыі К. дзякуючы розным аспектам яе каштоўнасці – харчова-лекаваму, гаспадарчаму, ахоўнаму, эстэтычнаму, а таксама з прычыны адпаведнасці колеравых характарыстык гэтай расліны асноўнай колеравай трыядзе (белы, чырвоны, чорны) з’яўлялася сакральна вылучаным дрэвам і займала ў архаічнай герархіі раслін вызначанае традыцыяй месца.

    Згодна з міфалагічнымі стэрэатыпамі часоў індаеўрапейскай агульнасці, калі свет падзяляўся на тры сферы – верхнюю, сярэднюю і ніжнюю, якія лакалізаваліся ў пэўных частках Сусветнага дрэва, К. была цесна звязана з ніжняй сферай, са светам памерлых і проціпастаўлена шчасліваму Дрэву жыцця.

    “Каліна – дрэва нешчаслівае:

    У карані каліну да вадою мыець, у карані.  

    Серадзі каліну чарвяк точыць, серадзі. 

    У цвяту каліну дзеўкі ламалі, у цвяту.   

    Ягаду каліну птушкі клявалі, ягаду…  

    Ой, явар- дзерава шчаслівае, ой явар: 

    У карані явара конь сабаліў, у карані.

    У серадзі явару ды ярыя пчолы, у серадзі.

    У вярху явару звонкія гуслі, у вярху”

    ( параўн. Рабіна).

    Успрыманню К. як нешчаслівага дрэва спрыяла не толькі тое, што яна ў адрозненне ад явара нядоўга жыве, невысока ўздымаецца ў неба, а расце ў нізінах, каля вады, мае горкія ягады, а і міфалагічныя ўяўленні пра паходжанне гэтага дрэва ад жанчыны, якая загінула ці то ў выніку закляцця, ці то нешчаслівага кахання, ці то ахвярапрынашэння.

    У беларускім баладным сюжэце, напрыклад, нявестка ператвараецца ў незвычайную К. праз закляцце свякроўкі. Сын пачынае секчы запаветнае дрэва:

    “Секануў ён раз – цела бела,   

    Секануў ён другі – кроў канула.   

    Секануў трэці – слова мовіла:   

    - За што, за што, мой міленькі, так мяне”.

    Уяўлялася, што К. , якая расце бліжэй да падземнага царства, але ўсё ж такі з’яўляецца зямной раслінай, можа перадаць гісторыю забойства жанчыны, якая ўжо на “тым” свеце, пад зямлёй, жывым людзям, што на зямлі. Міфалагічнае ўспрыманне К. як нешчаслівага дрэва, якое паўстала ад загінуўшай жанчыны і якое звязвалася са смерцю, з трансфармацыяй, стала асновай для набыцця К. значэння надмагільнага дрэва, дрэва смерці.

    Беларускаму фальклору вядомыя матывы расцвітання незвычайнай К. на дзявочай ці жаночай магіле, зацярушвання К. дзяўчыны, якая патанула ў сакральнай рацэ Дунай. У песні, напрыклад, жонка просіць у мужа:

    “Ой, памру я, мой міленькі, памру.   

    Да зрубі мне цісовуц труну. 

    Вой, выкапай глыбоку магілу, 

    Станові мне ў галоўках галіну”.

    К., што вырастае на магіле бацькоў нявесты, - пашыраны вобраз беларускіх вясельных сірочых песняў. Сімвалічная роля К. як медыятара ў спробах кантакту нявесты з замагільным светам з мэтай запрашэння памерлых бацькоў на вяселле яскрава праяўляецца ў такіх дзеяннях маладой, як адхіленне, заломванне, ламанне К., што расце на магіле, або змятанне магілы калінавымі галінкамі, напрыклад:

    “Выйду на магільнічак, пахаджу,   

    Рукой каліначку заламлю, татку на вяселле запрашу”.

    Як дрэва-медыятар, адзначае прыналежнасцю да нечалавечага локусу, К. выступае ў старажытнай частцы духоўнай культуры беларусаў – замовах.

    У іх з К. звязваецца звышнатуральная сіла, якая выгаворвае, пускае на вецер “скулу-рожу”; “сіні агонь, прапускаець і шал, і бешанства выганяець”; “сівенькі дзядочак” ламае і паліць К. з лекава-магічнымі мэтамі; на К. адпраўляюць хваробы, звязаныя з пачырваненнем.

    Медыятыўнае значэнне мае К. у некаторых абрадах. Асаблівую цікавасць уяўляюць прыпевы са словамі “каліна”, якія вельмі часта ў купальскіх і калядных песнях разам са зваротам да Сонейка, Дуная, Івана Купалы і г. д. складаюць нейкі сакральны пласт, дэтэрмінаваны характарам купальскай і каляднай урачыстасцяў як семантычна звязаных гранічных вехаў у жыцці чалавека і космасу.

    Разгледжаныя міфалагічныя ўяўленні пра К. абумовілі набыццё фальклорным сімвалам К. значэння асобы (часцей жаночага роду) у стане пераходнасці, пераўтварэння, а таксама сімвалізацыю ім нешчаслівай маладой жанчыны ці яе горкай долі.

    Апошнія значэнні з’яўляюцца таксама вынікам асацыяцыі дзяўчыны (жанчыны) з К. на аснове іх вонкавага падабенства і псіха-асацыятыўнай сувязі горкіх калінавых ягад з горкай жаночай доляй.

    На глыбінным міфалагічным роўні, дзе К. была цесна звязана са смерцю (якой архаічны характар), можа знайсці сваё абгрунтаванне і эратычнае значэнне сімвала К., шырока ўжыванне ў вясельным абрадавым комплексе беларусаў і іншых славян.

    З набыццём міфалагічнага грунту эратычную афарбоўку сімвала К. стаў падтрымліваць асацыятыўны кампанент: падабенства чырвоных ягад і кропляў крыві, якое ўзнікла на аснове ўжо існуючай семантыкі вобраза К. як нявесты.

    Калі вобраз К. сімвалізаваў саму лімінальную істоту, асобу ў стане пераходу, кульмінацыйным момантам якога ўяўлялася смерць (рэальная ці сімвалічная), то сам працэс пераходу знайшоў глыбокае раскрыццё ў матывах перапрвы па Калінавым мосце.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2212

    КАЛІНА ЧЫРВОНАЯ

    Чырвоная каліна ў народных паданнях славян была сімвалам жаночага лёсу: дзявоцкасць і даросласць, таемныя спатканні, каханне і растанне, радасць вяселля і гора здрады. Каліна квітнее белымі прыгожымі кветкамі, вылучае навокал ціхі свет чысціні і радасці. Але прыходзіць каханне, а з ёю і вяселле: радасць з горам напалову. Хутка сыходзіць калінаў цвет, хутка знікаюць пачуцці.

    А кволыя галінкі каліны, як і жаночы лёс (заўсёды быць пакорлівай), ломяцца пад дажджом і ветрам. Каліна заўсёды карысталася асаблівай пашанай, хоць у некаторых мясцовасцях гэтая кустовая расліна і сёння лічыцца дрэвам, якое прыносіць і гора. Па старажытных павер'ях, чырвоны колер валодаў вялікай сілай, таму паўсюдна лічылася, што ягады каліны ахоўваюць ад нячыстай сілы і сурокаў.

    Яркі чырвоны колер ягад каліны традыцыйна асацыяваўся з крывёй. У шматлікіх народных песнях чалавек, які загінуў на чужыне, просіць, каб птушкі аднеслі вестку на бацькаўшчыну. Немагчыма выключыць прысутнасць каліны ў абрадах сямейнай накіраванасці. Напрыклад, у вясельным абрадзе каліна павінна была забяспечыць маладым шчаслівае сямейнае жыццё.

    Часам у вясельных песнях сваты, калі сустракалі гасцей на вяселле, "рабілі мост з каліны". У адной з песень дзяўчына просіць "пракласці да яе калінавы масток", г.зн. даслаць да яе сватоў. Сяброўкі нявесты запляталі ягады каліны ў вясельны вянок нявесты, у косы замест чырвоных стужак.

    Па народных уяўленнях, каб маладыя кахалі адно аднаго ўсё жыццё, каліна павінна быць абавязкова ў вясельным вяночку маладой. Галінкі каліны з яркімі чырвонымі ягадамі вешалі па сценах хаты, дзе спраўлялі вяселле. На поўдні Беларусі галінку каліны вешалі на хаце як знак, што ў гэтай хаце дзяўчыну выдаюць замуж.

    Ягадамі каліны ўпрыгожвалі вясельны каравай. Калінай называлі "прыгажосць" невесты (яе цнатлівасць). Нездарма ў вясельных песнях пяецца пра тое, што "хадзіць за калінай, браць, ламаць, секчы яе" значыць выдаваць дзяўчыну замуж. У некаторых рэгіёнах на другі дзень вяселля бацькам нявесты, якая захавала цнатлівасць, бацькі жаніха пасылалі бутэльку з віном, да якой прывязвалі ягады каліны і хлебныя каласы.

    Галінку каліны з ягадамі вешалі ў галавах парадзіхі, каб яна і дзіця былі здаровымі, каб нячыстая сіла не перашкодзіла лёгкім родам. Адразу ж пасля родаў бабка-павітуха мыла твар і рукі парадзіхі, жадала быць "чырвонай, як каліна". Калі ў сям'і нараджалася дзяўчынка, бацька павінен быў выйсці на двор і рассеяць насенне каліны.

    Пры першым рытуальным купанні ў купель дзяўчынцы абавязкова клалі ягады і лісце каліны, каб яна была прыгожай, шчаслівай і здаровай. Падчас хрэсьбін кумам і гасцям дарылі галінкі каліны, раздавалі калачы-шышкі з утыкнутымі ў іх кветкамі і ягадамі каліны. Звычайна бацька прасіў хросных "перанесці дзіця па калінавым мосце з таго ў гэты свет".

    Паўсюдна гаршчок з бабінай кашай — сімвал будучага жыцця народжанага дзіцяці — упрыгожвалі-ахоўвалі яркія ягады каліны. Доўгі час існаваў звычай, калі бабка-павітуха ў нядзелю перад Бабіным днём (8 студзеня) абыходзіла хаты, у якіх прымала нованароджаных, мазала ілбы жанчынам і дзецям ягадамі каліны, запрашала да сябе ў госці і благаслаўляла: "Будзь чырвоным, як каліна".

    У дзень святой Акуліны, якая ўшаноўваецца па народным календары 20 красавіка, бясплодныя жанчыны пілі адвар з ягад каліны, якія трэба было ўзяць з вянка нявесты.

    У пахавальнай абраднасці каліна прысутнічае як праваднік у іншы свет. Устойлівае спалучэнне "калінаў мост" — адзін з шырока распаўсюджаных вобразаў у славянскім фальклоры — пераход праз багну, мяжу на месца сустрэчы чалавека з той, пабочнай, магічнай сілай. Каліна расце ў нізкіх месцах, а значыць, побач з "падземным царствам".

    У шматлікіх славянскіх баладах у каліну ператвараецца нявестка, якую пракляла свякроў; дзяўчынка, якую сілай выдалі замуж, і г.д. Куст каліны саджалі на магіле ў галавах ці нагах памерлага, звычайна адзінокага мужчыны, каб назаўсёды аб'яднаць яго з той нарачонай, якая засталася сумаваць па сваім каханым. Каліна шырока выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне.

    Гэтая расліна ўзгадваецца ў траўніках XVІ стагоддзя. Народныя знахары выкарыстоўвалі ягады, лісце, кару і карэнне каліны як агульнаўмацавальны сродак, пры лячэнні кашлю, сардэчных захворванняў, як прафілактычны сродак ад ракавых захворванняў, ад зубнога болю. Лічылі, што калі ўвесь час насіць пры сабе ягады каліны, гэта захавае цяжарную жанчыну ад выкідыша.

    Адвар з маладой каліны — народны сродак для хуткага памяншэння выпрацоўкі груднога малака для прафілактыкі "малочнай гарачкі", а таксама як сродак пры сэксуальных праблемах і жаночых захворваннях. І сёння каліна выкарыстоўваецца ў медыцыне як кроваспыняльны сродак, пры прастудзе, ад вугроў на твары. Тым, хто пакутуе ад гіпертаніі (павышаны ціск), неабходна есці свежую (замарожаную) каліну: па тры ягады тры разы на дзень.

    Аксана Катовіч, Янка Крук.

    Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/abradnyja_simvaly

    ОЙ, ЦВІЦЕ КАЛІНА...

    22.04.2008

    Чырвоная каліна ў народных паданнях славян была сімвалам жаночага лёсу. Каліна цвіце белымі прыгожымі кветкамі, вылучае навокал ціхі свет чысціні і радасці. Але прыходзіць каханне, а з ёю і вяселле: радасць з горам напалову. Хутка сыходзіць калінаў цвет, хутка знікаюць пачуцці. А далікатныя галінкі каліны, як і жаночы лёс (заўсёды быць пакорлівай), ломяцца пад дажджом і ветрам.

    Немагчыма выключыць прысутнасць каліны ў абрадах сямейнай накіраванасці. Напрыклад, у вясельным абрадзе каліна павінна была забяспечыць маладым шчаслівае сямейнае жыццё:

    * Шаферкі ўпляталі ягады каліны ў вясельны вянок нявесты, у косы замест чырвоных стужак. Па народных уяўленнях, каб маладыя кахалі адзін аднаго ўсё жыццё, каліна павінна быць абавязкова ў вясельным вяночку маладой. Галінкі каліны з яркімі чырвонымі ягадамі вешалі па сценах хаты, дзе спраўлялі вяселле. На поўдні Беларусі галінку каліны вешалі на хаце як знак, што ў гэтай хаце дзяўчыну выдаюць замуж.

    * Галінку каліны з ягадамі вешалі ў галаве парадзіхі, каб яна і дзіця былі здаровымі, каб нячыстая сіла не перашкодзіла лёгкім родам.

    * У дзень святой Акуліны, якая ўшаноўваецца па народным календары 20 красавіка, бясплодныя жанчыны пілі адвар з ягад каліны, якія трэба было ўзяць з вянка нявесты.

    * Пры першым рытуальным купанні ў купель дзяўчынцы абавязкова клалі ягады і лісце каліны, каб яна была прыгожай, шчаслівай і здаровай.

    * Доўгі час існаваў звычай, калі бабка-павітуха ў ня-дзелю перад Бабіным днём (8 студзеня) абыходзіла хаты, у якіх прымала нованароджаных, мазала ілбы жанчынам і дзецям ягадамі каліны, запрашала да сябе ў госці і благаслаўляла: “Будзь чырвоным, як каліна”.

    У пахавальнай абраднасці каліна прысутнічае як праваднік у той, іншы свет. Куст каліны саджалі на магіле ў галаве ці нагах памерлага, звычайна адзінокага мужчыны, каб назаўсёды аб’яднаць яго з той суджанай, якая засталася сумаваць па сваім каханым.

    Каліну садзілі на магіле бацькоў. Паўсюдна выраз “пасадзіць каліну” азначаў “пахаваць каго-небудзь”. Можа, менавіта таму да каліны, якая расла побач з хатай, былі ярка негатыўныя адносіны, таму што лічылася, што гэта можа выклікаць смерць гаспадыні.

    * На Палессі забаранялася ссякаць кусты каліны пад пагрозай смерці. Прысутнасць каліны можна назіраць і ў каляндарнай абраднасці:

    * На Каляды жывёлу, якую прыводзілі “на шчасце” ў хату, упрыгожвалі ягадамі каліны, стужкамі, калоссем жыта.

    * На Вадохрышча жанчыны і дзяўчаты на рацэ асвячалі па тры свечкі, звязаныя з ягадамі каліны і сухімі кветкамі, мыліся вадой, у якую клалі ягады каліны, каб твар быў прыгожым.

    * Каліна шырока выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне. Гэта расліна згадваецца ў траўніках XVI стагоддзя. Знахары выкарыстоўвалі ягады, лісце, кару і карэнне каліны як агульнаўмацавальны сродак, пры лячэнні кашлю, сардэчных захворванняў, як прафілактычны сродак ад ракавых захворванняў, ад зубнога болю.

    * І сёння каліна выкарыстоўваецца ў медыцыне як сродак для спынення крыві, пры прастудзе, ад вугроў на твары. Тым, хто пакутуе ад гіпертаніі (павышаны ціск), неабходна есці свежую (замарожаную) каліну: па тры ягады тры разы на дзень.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=21366




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz