ДЗЕДАВІЦА

ПАЧАТАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАГІЯ ПАЧАТКУ

    У духоўнай спадчыне беларусаў, як і ў культуры ўсіх славянскіх народаў, прыкметнае месца належыць яшчэ адной незвычайнай пары «апазіцыянераў».

    На адным полюсе супрацьстаяння знаходзіцца фігурант, прамаркіраваны знакам «першы» (тое, што распачынае адкрывае, дазваляе, забараняе, рэгламентуе, раіць, прадказвае), на другім, супрацьлеглым – замацавалася міфалагема, імя якой «апошні» (пры гэтым полюс не аднародны: ён можа быць прадстаўлены як цотным, так і няцотным лікам).

    Міфалагема «першы» ўвасабляла сабой прынцыповае размежаванне паміж прыроднай гармоніяй і гармоніяй Свету існавання чалавека, паміж адпаведнымі гарызонтамі часу (мінулае – цяперашняе – будучае), фіксавала рубеж паміж прасторай Дабрыні і Зла, размяжоўвала Свет жывых і Свет памерлых.

    Гэта адзін з самых моцных сімвалаў у традыцыйнай духоўнай культуры беларускага народа. Чырвонай ніткай ён праходзіць як праз сістэму каляндарных абрадаў, так і праз рытуальна-абрадавыя комплексы ўласна сацыяльнай накіраванасці. Надзвычай высокі сімвалічны статус міфалагемы «першы» прадвызначаўся класічным прынцыпам народнай светапогляднай канцэпцыі: «як пачнеш, так яно і будзе».

    Як пачнеш год, такім ён і будзе; як пашанцуе раніцай, дык пашчасціць і вечарам»; нарадзіцца ў добрую часіну; ведай, калі сяўбу распачаць, ведай, у які дзень бульбу або цыбулю выбіраць, каб добра захоўвалася на працягу ўсёй зімы.

    У сістэме народных прыкмет і павер'яў, забаронаў і прадпісанняў існуе цесная ўзаемасувязь паміж цыклам земляробчых, сельскагаспадарчых святаў і святаў жыццёвага кола чалавека.

    Тлумачыцца гэта аднолькавым стаўленнем нашых далёкіх продкаў да  жанчыны-маці , якой Богам наканавана працягваць жыццё, і да маці сырой-зямлі, якая падтрымлівае, сілкуе жыццё чалавечага роду.

    У выніку атрымалася так, што пэўныя рытуальныя дзеянні чалавека маглі паўплываць на ўрадлівасць зямлі і, наадварот, лічылася, што свяшчэннае стаўленне да зямлі здольна было ўплываць на шчаслівы зямны шлях чалавека. Напрыклад, гушканні моладзі перадшлюбнага ўзросту на арэлях, лічылася, уплывалі на хуткі рост ільну-даўгунца.

    І наадварот, калі першы раз заворваеш зямлю і ў першай баразне знойдзеш каменьчык, то яго трэба падкінуць у фартух дзяўчыне – будзе мець на гэты год дзіця. Асабліва шырока магія пачатку, або сімволіка «першы», была прадстаўлена ў каляндарнай абраднасці, перш за ўсё ў святах, якія распачыналі той ці іншы перыяд года або цыкл земляробчых прац.

    Безумоўна, важнай вяхой у структуры календара былі Каляды. Яны распачыналі новы год, таму паводзіны членаў кожнай сям'і паасобку і ўсёй вёскі ў цэлым мадэлявалі іх жыццё на ўвесь надыходны год.

    З Калядамі звязаны рытуал, які меў на мэце ўплыў на стан здароўя чалавека. У «першы» дзень Калядаў, калі ў хату прыносілі свежую ваду, гаспадар браў дробную сярэбраную манету і кідаў у вядро.

    Затым пачынаў маліцца сам, а за ім астатнія члены сям'і. Людзі меркавалі, што твар пасля гэтага не будзе псавацца на працягу года ні ад вялікай спякоты, ні ад траскучых маразоў.

    Лічылася, калі на Каляды «першы» чыхне мужчына, то будуць радзіцца бычкі і баранчыкі, а як жанчына, то цёлачкі і авечкі. Каб куры не несліся на чужых дварах, асцерагаліся выкідваць смецце з хаты на Новы год, у «першы» дзень Вялікадня і ў другі дзень Калядаў.

    Каб на працягу года сям'я жыла заможна, нічога і нікому не пазычалі на «першы» дзень Вялікадня і Раства Хрыстова.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/a46c922649c5637b.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz