ДЗЕДАВІЦА

ВАСІЛЛЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАСІЛЛЕ

    СВЯТОЕ ВАСІЛЛЕ — “свіное свята”. Адначасова са святкаваннем другой Куцці 14 студзеня адзначалася святое Васілле — дзень смерці аднаго з заснавальнікаў хрысціянскага руху, стваральніка шматлікіх манастыроў Васіля Вялікага. У народнай свядомасці сталася так, што святы Васіль пачаў лічыцца ахоўнікам свіней.

    У сувязі з гэтым свята атрымала назву “свінога”, а традыцыя патрабавала прынесці ў гэты дзень святому ахоўніку ахвяру — “кесарыйскае” парася. Яно і было самым галоўным кампанентам абрадавай ежы першага дня старога Новага года.

    Акрамя таго, гаспадыні выпякалі ў гэты дзень печыва ў выглядзе фігурак кароў, свіней, авечак і хатняй птушкі.

    * Свінагадоўля ў беларусаў займала хоць і не вядучае, але і далёка не апошняе месца ў гаспадарчай дзейнасці. Пра гэта сведчыць цэлая сістэма спецыяльных ведаў, якая ахоплівае разнастайныя спектры жывёлагадоўлі.

    * Каб хатняя жывёла добра набірала вагу, гаспадыні імкнуліся на ўсе каляндарныя і сямейныя святы наразаць сала, кілбасы і смажаніну вялікімі кавалкамі. Каб жывёла пладзілася і добра прыжывалася, трэба было раніцай апранацца, не ўстаючы з ложка.

    * Цэлы шэраг павер’яў быў звязаны з набыццём парасят ці іх развядзеннем у хатніх умовах. Так, калі набытае парасё класці ў мех галавой наперад, трымаючы за заднія ногі, то вельмі хутка яго былы гаспадар трапіць у складанае становішча і яго напаткаюць нястачы.

    Калі ж парасё класці ў мех задам, то гандляру будзе шанцаваць у яго справе, а вось пакупніку будзе цяжка — яго напаткае чорны перыяд. Таму, каб нікому не было дрэнна, парасё трымалі адначасова за пярэднія і заднія ногі і клалі ў торбу спінай.

    * Знаўцы жывёлагадоўлі раяць для прадаўжэння племя пакідаць таго парсюка, у якога хвост трымаецца ўверх.

    * Вельмі непажаданым лічыўся продаж парасят першага апаросу.

    * У першыя тры дні ні ў якім разе нельга пералічваць народжаных парасят, паказваючы на іх пальцам. Каб яны хутка набіралі вагу, трэба запрасіць у госці мажную жанчыну і папрасіць яе тройчы патаўчы бульбу і падрыхтаваць ежу для свіней.

    * У этнаграфічнай літаратуры можна знайсці парады, якія тычацца вызначэння найбольш прыдатнага часу для забівання свіней. Калі свінню рэзаць на новы Месяц, сала будзе белым, калі ж на “стары” — яно пажоўкне.

    * Ні ў якім выпадку нельга забіваць свіней у той дзень, на які прыпадалі апошнія Пакровы.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=28577




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz