ДЗЕДАВІЦА

МАСЛЕНІЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАСЛЕНІЦА

    Старажытнае перадвеснавое свята ў славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды (адраджэннем пладаносных сіл зямлі). Лакальная назва масленка, сырніца. Асноўная накіраванасць абраднасці М. – провады зімы, пскарэнне прыходы вясны, забеспячэнне багатага ўраджаю і дастатку ў хаце.

    Святкавалі М. некалькі дзён. У вёсцы яна звычайна пачыналася ў чацвер. Царква прымеркавала М. на нядзелю перад вялікім постам. На масленічным тыдні ў дзень т. зв. святога Уласа ў некаторых мясцінах Беларусі аб’язджалі маладых коней і валоў. У гэты ж дзень моладзь наладжвала гушканне на арэлях (магічны сэнс гушканняў – каб лён доўгім рос), каталася на санках, спявала масленічныя песні.

    Тэматыка іх працоўна – земляробчая, а таксама жартоўна – бытавая і гарэзліва – любоўная. На Беларусі на М. адведвалі бабку – павітуху. Існаваў звычай цягання хлопцамі “калодкі” адзін канец папружкі ці пояса, а другі канец – да халастога хлапца, які сустрэўся ім, як бы ў пакаранне за тое, што ён не ажаніўся за мінулы мясаед (перыяд пасля каляд).

    Калі хлопец не хацеў цягаць “калодку” за сабою ўвесь дзень, ён мусіў адкупіцца. Тое ж адбывалася і з дзяўчатамі. Заканчвалася М. запускамі(“запустамі”) на малочнае. У нядзелю, калі арганізоўваліся “запускі”, на вячэру гатавалі толькі малочныя стравы, сярод якіх важную ролю адыгрывалі сыр, масла, тварог з малаком. На М. абавязкова пяклі бліны. Традыцыі М. захаваліся ў святкаванні провадаў зімы.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/17215




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz