ДЗЕДАВІЦА

ПЕЧ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕЧ

    Адзін з асноўных рытуальных цэнтраў космасу сялянскага жытла. Яна ўзяла на сябе функцыі міфалагічнага асяродку хаты, які ў свій час належаў агменю, а затым, відаць, ужо ў хрысціянскі час, у хаце ўтварылася сілавая лінія жыцця, якая злучыла чырвоны кут і белую П. (гэтыя рытуальныя цэнтры заўсёды размяшчаліся цэнтры заўсёды размяшчаліся па дыяганалі ў супрацьлеглых баках).

    Афарбоўка П., зона яе размяшчэння (пераважна каля парога), шматлікія кантэксты ўлучэння яе ў структуру абрадавых комплексаў сведчыць аб тым, што яна выконвала ролю пасярэдніка паміж жывымі і памерлымі продкамі.

    У міфалагічным плане П. успрымалася як утаймавальніца прыроднага агню (сына Сонца або Перуна) і адначасова яго захавальніца, што сімвалізавала несупынны працяг жыцця ў хаце. Перад тым як засланіць П., гаспадыня загортвала ў спецыяльнае заглыбленне некалькі вугалькоў (гл. у загадках: “Поўна карыта золатам наліта”) і засыпала іх попелам, каб назаўтра дастаць і распаліць новы агонь.

    Затуханне вугалькоў прадказвала хуткую смерць каго – небудзь з сямейнікаў. Толькі двойчы на год агонь тушылі ў П. спецыяльна: у дзень веснавога раўнадзення, калі яго выносілі на летні перыяд на двор, на адкрытае паветра, і ў дзень восеньскага раўнадзення, калі агонь уносілі ў хату і запальвалі ад грамеічнай свечкі (на Багача).

    Гэту акалічнасць зафіксавалі загадкі: “Які гэта звер: зімой есць, а летам спіць, цела поўнае, а крыві не мае?” П. цалкам паўтарала міфапаэтычную мадэль свету, яе структурныя гарызонты адпавядалі плыні часу: падпечак (як і пограб) – мінулае, загнет, вусце, і засланка – дзень сённяшні, комін, перакрываны юшкай (душой), суадносіўся з будучыняй.

    Вертыкальная структура П. атрымала перакадзіроўку ў катэгорыях сямейна – родавай судатычнасці ў загадках: “Матка таўстуха, дачка краснуха, а сын Хвядос пайшоў да нябёс” (адгадка: печ, агонь, дым). Міфалагічная функцыя П. як ахоўніцы і захавальніцы жыцця паслужыла асновай абрадавай перакадзіроўкі П. як рытуальнага цэнтра, вакол якога разгортваліся шматлікія абрады каляндарнага і сямейнага цыклаў.

    У Чысты чацвер попел выграбалі з П. і неслі ў куратнік, каб добра несліся куры, а летам ім пасыпалі капусту, каб не паелі вусені. На Палессі існаваў абрад “Жаніцьба коміна”, які ладзілі двойчы на год у дні раўнадзенняў. На прыпечку знахары пралівалі праз адтуліну ў смаліне ваду, з дапамогай якой затым здымалі сурокі або падзівы.

    Значная колькасць рытуалаў сямейнай накіраванасці таксама выконвалася каля П. У час заручынаў дзяўчына сядзела на П. і злазіла з яе толькі тады, калі давала згоду на шлюб. Пераступіўшы парог хаты маладога, маладая кідала на П. чырвоны пояс.

    На Віцебшчыне існаваў стаўбавы абрад (дружка або сват маладога садзіўся на слуп (гл. Слуп пячны), укапаны каля П., разгортваліся ў час падрыхтоўкі і выпякання каравая. Нараджэнне дзіцяці і першы год яго жыцця таксама звязаныя з П. Напрыклад, пры першым рытуальным купанні ў ночвы клалі дзевяць вугольчыкаў.

    На працягу першай паловы года ваду, у якой купалі дзіця, вылівалі ў падпечак. Валасы першага пастрыгу спальвалі на прыпечку. А ўсе малочныя зубы кідалі ў запечак, прыгаворваючы: “Мышка, мышка” На табе зуб касцяны, а дай мне жалезны!”

    Пры захворванні дзіцяці на так званыя сушчы (калі дзіця станавілася вельмі схуднелым) і пры некатьорых іншых хваробах выконваўся адмысловы рытуал “пеерапякання”, які палягаў у наступным: хворае дзіця маці саджала на лапату хлебную, абмывала вадой, якой прыгладжвалі хлеб, і, імітуючы пасадку хлеба ў П., клала лапату на прыпечак.

    Пры гэтым часам прыгаворвалася: “Адкуль прйшло, туды і пайшло!” (Гомельшчына). Само рытуальнае дзеянне магло апісвацца як “пекчы сушчы”. Важнае месца займала П. і ў пахавальнай абраднасці. Удзельнікі пахавання, перш чым сесці за стол, падыходзілі да П. і аберуч датыкаліся да яе брыля (“грэлі рукі”). На восеньскія Дзяды гаспадар падыходзіў да загнета, заглядваў у комін і зваў на вячэру душы памерлых продкаў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4143

    ПЕЧ

    Печ, адзін з асноўных рытуальных цэнтраў прасторы сялянскага жытла. Белая печ і чырвоны кут як рытуальныя цэнтры заўсёды размяшчаліся па дыяганалі ў супрацьлеглых баках хаты. Печ выконвала ролю пасярэдніка паміж жывымі і памерлымі продкамі. У міфалагічным плане печ успрымалася як утаймавальніца прыроднага агню (сына Сонца або Перуна) і адначасова яго захавальніца, што сімвалізавала несупынны працяг жыцця ў хаце.

    Перад тым як засланіць печ, гаспадыня загортвала ў спецыяльнае заглыбленне некалькі вугалькоў і засыпала іх попелам, каб назаўтра дастаць і распаліць новы агонь. Затуханне вугалькоў прадказвала хуткую смерць каго-небудзь с родных. Двойчы на год агонь тушылі ў печы спецыяльна: у дзень веснавога раўнадзення, калі яго выносілі на летні перыяд на двор, на адкрытае паветра, і ў дзень восеньскага раўнадзення, калі агонь уносілі ў хату і запальвалі ад грамнічнай свечкі (на Багача).

    Печ выконвала функцыю асаблівага абярэга, рытуальнага цэнтра, вакол якога разгортвался шматлікія абрады каляндарнага і сямейнага цыклаў. У Чысты чацвер выграбалі з печы попел і неслі ў куратнік, каб добра несліся куры, а летам ім пасыпалі капусту, каб не паелі вусені. Каля печы выконвалася значная колькасць рытуалаў сямейнай накіраванасці.

    У час заручынаў дзяўчына сядзела на печы і злазіла з яе толькі тады, калі давала згоду на шлюб. Пераступіўшы парог хаты маладога, маладая кідала на печ чырвоны пояс. Важную ролю печ адыгрывала учас падрыхтоўкі і выпякання каравая. Нараджэнне дзіцяці і першы год яго жыцця таксама звязаныя з печчу.

    Пры першым рытуальным купанні ў ночвы клалі дзевяць вуголчыкаў. На працягу першай паловы года ваду, у якой купалі дзіця, вылівалі ў падпечак. Валасы першага пастрыгу спальвалі на прыпечку. А ўсе малочныя зубы кідалі ў запечак, прыгаворваючы: "Мышка, мышка! На табе зуб касцяны, а дай мне жалезны!"

    Пры захворванні дзіцяці на так званыя сушчы (калі дзіця станавілася вельмі схуднелым) і пры некаторых іншых хваробах выконваўся рытуал "перапякання": хворае дзіця маці саджала на лапату хлебную, абмывала вадой, якой прыгладжвалі хлеб, і, імітуючы пасадку хлеба ў печ, клала лапату на прыпечак.

    Важнае месца займла печ і ў пахавальнай абраднасці. Удзельнікі пахавання, перш чым сесці за стол, падыходзілі да печы і аберуч датыкаліся да яе брыля ("грэлі рукі"). На восеньскія Дзяды гаспадар падыходзіў да печы, заглядваў у комін і зваў на вячэру душы памерлых продкаў.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=114&category=10&mode=detail




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz