ДЗЕДАВІЦА

ЗАЛОМ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАЛОМ

    Пук заблытаных, заламаных ці завязаных вузлом жытніх сцяблоў на ніве, травы на сенажаці, які прымхлівыя людзі лічылі закляццем “ліхадзея” – знахара, чараўніка, злога чалавека. Лакальныя назвы завітка, закрутка. З. нібыта рабіў “ліхадзей” голым, абыходзіў яго тры разы, клаўся на зямлю і качаўся кулём, раскопваў рукамі ямку і засыпаў у ёй вугаль, соль і інш.

    Лічылася, што калі З. сажнуць ці яго з’есць карова, гэта накліча бяду на гаспадара, яго сям’ю або жывёлу. З. асцярожна абжыналі і прасілі знахара ці папа за пэўную плату адкруціць (“адрабіць”) яго. Існавала некалькі магічных спосабаў і замоў супраць З. Напр., знахары голымі падпаўзалі да З., шапталі спец.

    Замовы, вырывалі і клалі яго пад гнілую калоду або паміж дрэў, тапілі ў рацэ і г. д., а часцей за ўсё вырывалі з карэннем і спальвалі. Пасля гэтага няшчасце быццам бы “пераходзіла” на “ліхадзея”, які таксама мог звярнуцца за дапамогай да чараўніка. Адзін са спосабаў абяскоджання З. апісаны ў апавяданні “Заламка” ў кнізе А. К. Сержпутоўскага “Казкі і апавяданні беларусаў – палешукоў” (Спб., 1911).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13623

    ЗАЛОМ, ЗАВІТКА, ЗАВІТАК, КУКЛА, КАЎТУН

    Пучок зламаных і асаблівым чынам закручаных сцяблін жыта ці іншага збожжа, знак шкадлівага чарадзейства. З. выклікаў панічны страх. Паводле ўяўленняў беларусаў, шкоднае дзеянне З. можна было нейтралізаваць толькі адпаведнымі магічнымі чыннасцямі “спецыяліста” – чараўніка, шаптуна ці хрысціянскага святара.

    Без гэтага гаспадары нівы баяліся пачаць жніво, бо З. абавязкова прыносіў няшчасце, нават смерць гаспадару ці каму з яго сям’і. Старажытная вера трымалася да сярэдзіны XX ст., калі машынная ўборка на калгасных (не ўласных) палях перавяла многія архаічныя з’явы ва ўспамін людзей старога пакалення.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1762

    ЗАЛОМ

    Калі чараўнік жадаў наклікаць на гаспадарскую ніву бяду, ён рабіў залом: ламаў ці заблытваў пук жытніх сцяблін. Чараўнік рабіў заломы ноччу голым. Звычайна гэта адбывалася ў Купальскую ноч ці ў час, калі каласіцца жыта і па ім бегаюць Русалкі.

    Залом мог мець розны выгляд: переломаны пук сцяблін, прыціснуты да зямлі; скручаны і завязаны вузлом, уткнуты калоссем у зямлю; пакладзеныя крыж-накрыж чатыры пукі сцяблін; сплеценыя ў вянок сцябліны. Пры гэтым чараўнік замаўляў: «Хто будзе жаць — таго будзе таскаць. Хто будзе малацiць, таго будзе калаціць.

    Хто будзе есці, той будзе на сценку лезці». Чараўнік рабіў гэта, каб пазбавіць ураджайнасці тое поле, гаспадару якога жадаў адпомсціць ці зрабіць нядобрае. Зерня такое поле давала мала, бо Нядобрыя Духі пераносілі яго ў сусекі чараўніка. Да таго ж залом прыносіў бяду гаспадару поля ці жнеям, якія да яго дакраналіся, а таксама свойскай жывёле, якая з'ядала салому з яго.

    Звычайна людзі і жывёлы цяжка хварэлі і нават паміралі. Усё залежала ад характеру замовы. Паколькі дакранацца да залому вельмі небяспечна, а хлеб з таго зерня таксама небяспечны, то людзі запрашалі іншага чараўніка, каб ён адрабіў. Залом вырывалі асінавымі трэскамі ці палкамі і спальвалі, кінуўшы на яго пук саломы ці асінавыя трэскі.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/110.htm

    ЗАЛОМ

    Калі чараўнік жадаў наклікаць на гаспадарскую ніву бяду, ён рабіў залом: ламаў ці заблытваў пук жытніх сцяблін. Чараўнік рабіў заломы ноччу голым. Звычайна гэта адбывалася ў Купальскую ноч ці ў час, калі каласіцца жыта і па ім бегаюць Русалкі. Залом мог мець розны выгляд: переломаны пук сцяблін, прыціснуты да зямлі; скручаны і завязаны вузлом, уткнуты калоссем у зямлю; пакладзеныя крыж-накрыж чатыры пукі сцяблін; сплеценыя ў вянок сцябліны. Пры гэтым чараўнік замаўляў: «Хто будзе жаць — таго будзе таскаць. Хто будзе малацiць, таго будзе калаціць. Хто будзе есці, той будзе на сценку лезці». Чараўнік рабіў гэта, каб пазбавіць ураджайнасці тое поле, гаспадару якога жадаў адпомсціць ці зрабіць нядобрае. Зерня такое поле давала мала, бо Нядобрыя Духі пераносілі яго ў сусекі чараўніка. Да таго ж залом прыносіў бяду гаспадару поля ці жнеям, якія да яго дакраналіся, а таксама свойскай жывёле, якая з’ядала салому з яго. Звычайна людзі і жывёлы цяжка хварэлі і нават паміралі. Усё залежала ад характеру замовы. Паколькі дакранацца да залому вельмі небяспечна, а хлеб з таго зерня таксама небяспечны, то людзі запрашалі іншага чараўніка, каб ён адрабіў. Залом вырывалі асінавымі трэскамі ці палкамі і спальвалі, кінуўшы на яго пук саломы ці асінавыя трэскі.

    Крыніца: http://rod_vera.blog.tut.by/2014/04/14/mifalogiya-zalom/




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz