ДЗЕДАВІЦА

АДПУСЦIЦЬ ДУШУ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АДПУСЦIЦЬ ДУШУ

    Славяне верылi, што ў момант смерцi чалавека на небе згасае або падае зорка. Смерць непазбежная i наканаваная жыццём, хоць нiкому не вядомы гэты дзень. Бывае i так, што надыход смерцi папярэджвае шматгадзiнная агонiя.

    Каб палегчыць гэтыя пакуты, тым, хто побач, неабходна было выканаць рытуальныя дзеяннi, аб якiх у народзе вельмi добра ведалi. Часам досыць было дастаць пуховую падушку з-пад галавы чалавека, якi памiраў, а часам трэба было выканаць практычна ўсё, аб чым пойдзе гутарка далей.

    -Для таго каб «выпусцiць» душу таго, хто памiраў, i тым самым палегчыць яго «адыход», у хаце адчынялi вокны (форткi), куфары, у печы – юшкi, засланкi, i да т.п., расшпiльвалi адзенне таго, хто памiраў.

    -Прыбiралi з-пад галавы падушку: «Курынае пяро не дае памерцi». Неабходна было прыгатаваць «рытуальную» падушку, у якую ўкладвалi лiсце, галiнкi з венiка або гарохавую салому. Замест падушкi пад галаву маглi пакласцi венiк, скрутак няпранага прадзiва.

    -Чалавека, якi памiраў, накрывалi велiкодным абрусам (тым, якiм быў засланы святочны стол на Вялiкдзень) або вясельным адзеннем (тым, у якой чалавек, што памiрае, калiсьцi браў шлюб).

    -Памiраючага паварочвалі нагамi ў галовы (менавiта так выносяць нябожчыка з хаты) або ўкладвалi на падлогу пад прамым вуглом да падоўжных сiлавых лiнiй памяшкання: дошкi падлогi ў вясковай хаце заўсёды клалi ад парога да чырвонага кута, паралельна iм ставiлi ложкi; такiм чынам памiраючага трэба было пакласцi папярок дошак.

    -У асобных выпадках з гэтай жа мэтай у столi выбiвалi дошку, прасвiдроўвалi адтулiны ў столi або сцяне, паднiмалi бэльку, а часам разбiралi печ. -У выпадку агонii грэшнiкаў – ведзьмакоў, зладзеяў, забойцаў, гвалтаўнiкоў i iнш. – у столь забiвалi вiлы, тым самым у страсе рабiлi сiмвалiчны выхад, каб душа пакутнiка змагла паляцець.

    -З мэтай палягчэння перадсмяротнай гадзiны ў рукi чалавеку, якi памiраў, укладвалi грамнiчную свечку (абавязкова васковую, набытую ў храме 15 лютага). (Аднак калi ў iншых выпадках грамнiчнай свечкай карысталiся на працягу ўсяго года, то ў выпадку смерцi чалавека яна павiнна была згарэць поўнасцю ў гэты ж дзень, каб ёю не маглi скарыстацца з мэтай нанясення якой-небудзь шкоды.)

    -Каб палегчыць адыход у «iншы» свет, загадзя завешвалi люстэркi i вылiвалi ваду, якая магла быць у хаце.

    -З той жа мэтай з хаты выводзiлi самага блiзкага чалавека. Напрыклад, калi памiрала мацi, з хаты выносiлi дзiця. -У момант надыходу смерцi да чалавека, чыя душа адлятала, не падпускалi няпоўнагадовых дзяцей, цяжарных жанчын i хатнiх жывёлiн.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/e031d8cc785c0ae8.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz