ДЗЕДАВІЦА

БАГНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАГНІК

    Нячысьцік, што жыве ў тарфяным балоце, якое мае выгляд чорнай бруднай лужыны, не пакрытай расліннасьцю. Вонкава нават бруднейшы за Балотніка. Ён ніколі не выходзіць на паверхню нават тады, калі ахвяра трапіла ў багну і гіне ў гразі, бо ўпэўнены, што нікуды яна не дзенецца, а апусьціцца да яго. Ён нагадвае пра сябе бурбалкамі, ды зрэдку — дробненькімі агеньчыкамі. У абодвух выпадках назіраецца лёгкае ўздрыгваньне паверхні — яна дыхае і пыхкае.

    Людзі і жывёлы асьцерагаюцца багны, якая парою забівае атрутнымі газамі, што час ад часу выпускае Багнік. Цёплае пыхканьне Багніка абагравае багну і не дае ёй замерзнуць. У адрозненьне ад іншых нячысьцікаў Багнік не баіцца перуновых стрэл, якія страчваюць сваю сілу пры дотыку да паверхні балота. Найбольш ён баіцца асушэньня, калі вычэрпваюць багністую гразь на паліва ці ўгнаеньне.

    У сухое лета, калі багна дзе-нідзе гарыць, паўмёртвы Багнік мучыцца на дне свайго жытла ў чаканьні дажджу і ручаінаў. Улюбёная зёлка Багніка — багун, п'янкі пах якога можа задурманіць галаву чалавеку. Выгляд Багніка (таўстун без вачэй, брудны, сьляпы) адпавядае вобразу балота як не засвоенай чалавекам прасторы. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    БАГНІК – дух балот, брат Балотніка і Аржаўня

    БАГНІК Багнік жыве ў балоце, якое ніколі не пакрываецца расліннасцю і мае выгляд бруднай і чорнай лужыны. З выгляду Багнік больш брудны, чым Балотнік. Ён ніколі не з'яўляецца над паверхняй балота і сваю прысутнасць у ім выдае толькі бурбалкамі і дробнай рабізной. Ён не паднімаецца з мяккага ложа нават тады, калі ахвяра трапляе ў багну і гіне.

    Ён упэўнены, што ёй не выратавацца і яна сама апусціцца да яго. Багніка не палохаюць маразы, таму што ён абагравае багну сваім цёплым дыханнем і яна рэдка замярзае. Страх у яго ўзнікае тады, калі людзі пачынаюць асушваць балоты, здабываючы паліва, угнаенні для палёў і гародаў. У сухое лета напаўмёртвы Багнік мучыцца на дне свайго жылля, з нецярпеннем чакаючы дажджоў. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz