ДЗЕДАВІЦА

КАВАЛЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАВАЛЬ

    Міфалагічны персанаж, які надзелены звышстваральнай сілай, звязанай з агнём. Міфалагічны К. увасабляе нябесны агонь і жыве на небе. Ён нават можа быць богам-грамавержцам або яго памагатым. Але часам К. звязаны з рудамі, якія здабываюцца з-пад зямлі, і тады ён асацыюецца з падземным агнём або наагул з ніжнім (падземным ці водным) светам.

    Часта К. называюць пасярэднікам паміж верхнім і ніжнім светам. Для беларускай міфалогіі характэрныя паданні пра кавалёў Кузьму і Дзям’яна, якія змагаліся са змеем. К. мог ажаніцца толькі на гаршчэчніцы. Такая пара выступала ў ролі святароў, чараўнікоў, што закліканыя былі забяспечыць зямлі ўрадлівасць (гл. Ганчар).

    Святам К. лічыцца 14 лістапада (дзень святых Кузьмы і Дзям’яна). На Чэрвеньшчыне яшчэ ў пачатку XX ст. увосень для К. збіралі “асяніну” – плату натурай. Вядомы традыцыйны танец “Каваль”, дзе рухі пабудаваныя на імітацыі работы К.

    Згодна з народнымі павер’ямі, К. валодаў здольнасцю варажыць і чараваць, асаблівая гэтая ягоная здольнасць магла праяўляцца ў дачыненні да вады, якой К. супрацьпастаіць. У беларускіх казках К. выкоўвае цудоўную булаву, якой ён (або іншы персанаж) змагаецца супраць Цмока. У балцкай міфалогіі вядомы боскі К.

    Целявель – памочнік Пяркунаса. У старажытнай Вільні К. працавалі па суседстве з культавым цэнтрам Пяркунаса.

    У беларускім песенным фальклоры вобразу К. часам надавалася сексуальная афарбоўка

    (“Выганяй, маці, каваля з хаты,   

    Бо каваль малады хоча начаваці”),

    К. іншасказальна называлі бацьку толькі што народжанага дзіцяці (“Паздароў, Божа, таго каваля, // А хто скаваў мало дзіця”). Акт зачацця прыпадабняўся да кавання жалеза

    (“ А каваў ён уначы, 

    Не паліўшы свячы”).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2122




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz