ДЗЕДАВІЦА

ЛІТВІНЫ, ЛІЦВІНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛІТВІНЫ, ЛІЦВІНЫ

    Назва жыхароў Вялікага княства Літоўскага, пераважна зах. беларусаў і ўсх. літоўцаў у 14 – 18 ст. Упершыню сустракаецца ў польскіх гіст. крыніцах (хроніках і аналах) 14 ст.

    У бел.-літоўскіх летапісах і інш. дакументах 14 – 16 ст. назва Л. звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з кн. Палемонам, а тэрытарыяльна – з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва – на захад ад Мінска ў міжрэччы Нёмна і Віліі, дзе існавала змешанае балта – славянскае насельніцтва.

    Супрацьпастаўлялася этнонімам інш. суседніх этнічных груп і народаў – русінам, ляхам (палякам), мазурам (мазаўшанам), жэмайтам (жмудзі), прусам, валынянам і інш. У канфесіянальным аспекце нярэдка звязвалася з каталіцтвам. У 16 – 18 ст. назва Л. набыла гучанне палітоніма – дзяржаўна – паліт.

    Вызначэння ўсяго насельніцтва Вялікага кн. Літоўскага, аднак адрознівалася ад саманазвы менавіта літоўцаў (аўкштайты і жэмайты), усх. беларусаў праваслаўнай веры (русіны, руськія, рускія) і палешукоў. Жыхары Белай Русі называліся літвінамі – беларусцамі. У 19 – пач. 20 ст. арэал існавання назвы Л. звузіўся.

    У наш час ужываецца ў якасці экзаэтноніма ў палякаў для вызначэння літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невялікіх груп бел. Насельніцтва (у раёне Бярозы, Івацэвіч, Косава, Пружан, Навагрудка, Воранава, Гродна, Пастаў, Браслава і інш.), некаторых раёнаў бел.-ўкр. Палесся (раёны Століна, Ракітнага, Кастопаля, Сарнаў, Оўруча) і часткова беларускамоўнага насельніцтва паўн. Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, зах. Браншчыны і Смаленшчыны.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/16546

     Аб тым што ліцьвіны рымскія пераселенцы ёсць яшчэ наступны доказ:

    Беларуская знаць, якая была супраць Гарадзельскай вуніі прыводзіла доказы: “… Ляхове не былі шляхтай, але былі людзі простыя, яны ня мелі гербаў сваіх і вялікімі дары таго даходзілі ад чэхаў… і шляхтай іх пачынілі, і гербы свае ад іх прынялі, але мы шляхта старая, рымская (…)… не патрабуем жадных інных гербоў новых, але трымаемся старых сваіх, што нам продкі заставілі”.

    Паслухайце уважліва вось гэтую песню і вам стане зразумелым хто багамі можа звацца.




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz