ДЗЕДАВІЦА

ВАЛЫНЯНЕ, ВАЛЫНЦЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАЛЫНЯНЕ, ВАЛЫНЦЫ

    Старажытная назва насельнiцтва Валынi; зямляцкi этнiкон. У пiсьмовых крынiцах упершыню упамiнаецца ў «Аповесцi мiнулых гадоў». Этымалогiя назвы звязана з раней iснаваўшым племянным цэнтрам Валынню цi гiст.-геагр. паняццем Валынь.

    У 8-9 ст. В.- саюз усх.-слав. плямёнаў, генезiс якiх узыходзiць да стараж.-слав. племенi дулебаў; тэрыторыя рассялення - ад вярхоўяў Случы, Буга i Днястра да Берасцейскай зямлi i правабярэжжа Прыпяцi.

    У 10-12 ст. на землях В. iснавала Уладзiмiра-Валынскае княства, у 1199 утворана Галiцка-Валынскае княства, якое мела ўплыў на Берасцейскую i Турава-Пiнскую зсмлi. Пасля 134О-х г. Валынь уключана ў склад Вял. кн. Лiтоўскага на правах асобнай зямлi.

    У перыяд развiтога i позняга феадалiзму В. кансалiдавалiся з iнш. тэрытарыяльнымi групамі Украіны ў адзiную Укр. народнасць, але захоўвалi спецыфiчную назву. Працягламу захаванню назвы В. садзейнiчалi стабiльнае iснаванне тапонiма Валынь у якасцi афiцыйнай назвы зямлi (Валынскае ваяводства, Валынскае намеснiцтва, Валынская губ., Уладзiмiра-Валынская вобл.).

    У 1921-39 В. былi адарваны ад асноўнага этнiчнага мaciву ўкр. народа i знаходзiлiся ў складзе буржуазнай Польшчы. Уз'яднанне i этнiчная кансалiдацыя В. з родным iм народам Усх. Укpaiны абумовiла распаўсюджванне ў ix асяроддзi назвы украiнцы - асноўнага этнонiма укр. сав. сацыялiстычнай нацыi.

    Старадаўнiя гіст. кантакты, этнагенетычная роднасць i мiжэтнiчнае узаемадзеянне В. з насельнiцтвам Белаpyci садзейнiчалi ўзнiкненню ў шырокай вобласцi памежжа аднолькавых ці падобных элементаў матэрыяльнай i духоўнай культуры, дыялектаў моў i iнш.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/10283




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz