ДЗЕДАВІЦА

ЛЁН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЁН

    Гэтая расліна, апранаючы ўсю вёску, заслужыла асаблівае да сябе стаўленне і заняла адметнае месца ў сістэме вобразаў песеннай лірыкі. Л. у раслінным кодзе найперш сімвалізуе валасы, а ў канчатковым выніку саму дзяўчыну, затым нявесту, што відавочна з цэлай групы беларускіх песняў:

    “Бедаваў зялёны лён, пры дарозе стоячы, 

    Бедавала дзяўчына, у таткі гуляючы”.

    Нават сам рост ільну ў традыцыйнай свядомасці атаясамліваўся з жыццём, доляй жанчыны: на Андрэя дзяўчына засявала ў гародзе крыху Л., калі ён вясной рана і хораша вырастаў – будзе шчаслівая, калі не – то не, а калі зусім не ўзыдзе, то “смерць ёй пагражае”.

    Спальванне Л. у вясельным абрадзе і льняной кудзелі з дзявочых прасніц на вечарынках сімвалізавалі рэальны ці ўмоўны канец дзявоцтва. Наагул рытуальнае выкарыстанне Л. у складзе вясельнай абраднасці палягала ў дзвюх узаемазамяняльных і узаемаабумоўленых плоскасцях: з аднаго боку, патэнцыяльная плоднасць нявесты магічна ўплывала на забеспячэнне ўраджайнасці гэтай расліны: Л. упляталі ў косы, “каб радзіў”.

    Маладой (нявесце) Л. таксама клалі ў абутак. У Віленскай губерніі на галаву нявесты клалі тры тамасекі Л. Пры асыпанні маладых замест зерня часта выкарыстоўвалі Л. Л. уваходзіць у шэраг фальклорных тэкстаў, якія распрацоўваюць матыў “жыцця” раслін, іх пераўвасабленняў і пакут, поўны круг якіх у народных уяўленнях набывае магічны характар і ў якасці такога служыць адгонным, апатрапейным сродкам.

    Магічныя дзеянні, накіраваныя на забеспячэнне ўраджайнасці Л., найперш заснаваныя на розных відах інтэнсіўнага руху – гэта танцы “на лён”, падскокі ўгору, катанне на конях, з’яджанне з гары, падкідванне ўгору розных прадметаў.

    Вылучаецца і звычай “падманваць” Л., калі пры сяўбе баба зусім распраналася ў надзеі, што Л., гледзячы на яе, злітасцівіццаі зародзіць. Высокі сакральны статус Л. надавала і такая, здавалася б, дробязь – з яго рабілі кнаты для царкоўных свечак.

    Л. надзяляўся незвычайнай абарончай сілай, рэкамендавалі нават дзяцей у час жніва пакідаць менавіта на льнішчы, каб не меў да іх доступу ні чорт, ні чалавек з урочнымі вачыма.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3133

    ОХ, СЭРЦА-ЛЯНОК...”

    28.05.2008

    Лён. У народнай творчасці лён заўсёды сімвалізаваў чыстыя думкі, дабрыню, таксама быў надзелены мужчынскімі якасцямі. У песнях лён называлі “сінявокім прыгожым юнаком”. Сярод людзей існавала павер’е: “Каб лён даў добры ўраджай, трэба было ў час сяўбы распрануцца, тады лён пашкадуе голую бабу і народзіцца добра, каб ёй было з чаго пашыць кашулю”.

    * Калі ехалі на поле сеяць лён, гаспадар павінен быў пакласці ў насенне два яйкі. Затым на полі спачатку снедалі і толькі потым распачыналі сеў. Шалупінне ад яек трэба было прывезці дадому. Лічылі, што ў такім выпадку лён будзе доўгім, як шлях ад хаты да поля і назад. Руплівыя гаспадыні малолі шалупінне і дадавалі яго ў корм курам, каб тыя лепш несліся.

    * У народзе лічылі, што на палетках, дзе рос лён, нельга сеяць яравы хлеб, інакш “ні тое, ні гэтае не ўродзіцца”.

    * Каб лён вырас доўгім, валакністым, раілі сеяць яго на малады месяц, а насенне збіраць на поўню.

    * Паўсюдна на Беларусі існаваў звычай: ранняй вясной незамужнія дзяўчаты сеялі на агародзе палоску льну і па яе ўзыходах варажылі аб сваім лёсе. Адначасовае прарастанне і добры рост ільну прадказваў шчаслівую долю; калі ж узыходы былі дрэннымі — не бачыць дзяўчыне “жыцця-долі”.

    * Лён самым актыўным чынам выкарыстоўвалі ў вясельным абрадзе. Яго доўгія валокны нагадвалі аб дзявочай прыгажосці — доўгай касе. Таму цнатлівай нявесце ў косы ўпляталі валокны льну: каб лён добра нарадзіў і каб нявеста парадавала радзіну нараджэннем здаровых дзяцей.

    * Часам пры абсыпанні маладых пасля вянчання ў храме і на вяселлі выкарыстоўвалі насенне льну.

    * Спальванне валокнаў ільну ў печы сімвалізавала развітанне з цнатлівасцю.

    * Лён выкарыстоўвалі і ў народнай магічнай практыцы. Кісялі і напоі з насення льну ўжывалі як процізапаленчы і абязбольваючы сродак пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту. Народныя лекары раілі класці насенне льну ў абутак, тым самым вы захаваеце сябе ад сурокаў і іншых непрыемнасцей.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=22136




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz