ДЗЕДАВІЦА

ДУДА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДУДА

    Народны духавы язычковы музычны інструмент. Уяўляе сабой скураны мех з маленькай трубачкай – “соскай” (“дудачка”, “сапль”, “посмак”) для напаўнення яго паветрам і некалькімі ігравымі трубкамі (“перабор” з 7 адтулінамі для выканання мелодыі і 1-2 бурдонныя трубкі – “гукі”), якія маюць пішчык з ардзінарным язычком з трысцінкі ці гусінага (індычага) пяра.

    Пры ігры дудар надувае мех, націскае на яго локцем левай рукі, паветра паступае ў трубкі і прымушае вібрыраваць язычкі. Гучанне моцнае і рэзкае. На Беларусі Д. вядома з 16 ст., была найбольш пашырана на тэр. Віцебскай, Віленскай, паўн.-зах. і ўсх. паветаў Мінскай губерняў.

    Д. – “весялуха” была вельмі папулярным музычным інструментам, выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў, песень, прыпевак на сямейных і каляндарных святах, ігрышчах, кірмашах.

    Гучала таксама ў ансамблі са скрыпкай ці са скрыпкай і цымбаламі. Апошняе публічнае выкананне на Д. зафіксавана ў Полацку ў 1951.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12933

     




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz