ДЗЕДАВІЦА

ГАСПАДАР РЫБ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАСПАДАР РЫБ

    Як і іншыя жывёлы, рыбы маюць свайго Гаспадара, які кіруе і распараджаецца імі. Кожная рака, вялікае возера маюць свайго Гаспадара. Слухаючыся яго загаду, рыба пераплывае вялікімі чародамі з аднаго возера ў другое, з адной ракі ў другую. У выніку адны месцы пусцеюць, а Даратэя перапаўняюцца рыбай.

    Гэта Гаспадар пераганяе рыбу. Аднойчы ў вёсцы, недалёка ад берага Дзвіны, святкавалі нейкае свята. Усе былі вясёлыя, спявалі і скакалі. Сярод вяскоўцаў быў рыбак-чараўнік, які ўбачыў, што разам з усімі скача нейкі вясёлы дзяцюк з рыбіным хвастом. Але хвост бачыць толькі ён, чараўнік, іншыя не бачаць.

    Рыбак сцяміў, што гэта Гаспадар рыб. Пайшоў і папярэдзіў сваіх сяброў-рыбакоў. Тыя хуценька пайшлі да Дзвіны і пачалі лавіць рыбу. Да раніцы нацягалі яе цэлыя горы, Калі ж згасла зарніца, вярнуўся Гаспадар рыб да сябе ў Дзвіну і ўбачыў, колькі без яго загінула яго падданых. 3 вялікага жалю цэлы тыдзень ён так плакаў, што ўся Дзвіна жаласна хвалявалася і стагнала.

    3 таго часу Гаспадара рыб ужо ніколі не бачылі сярод людзей. Уладарыў Гаспадар рыб і ў Стронскім возеры. Аднойчы рыбакі ў гэтым возеры за дзень-ноч, прыклаўшы вялікія намаганні, злавілі толькі аднаго маленькага ёршыка. 3 роспачы і злосці кінулі яго на вогнішча каля берага.

    Раптоўна з возера пачуўся голас, які чулі і рыбакі:

    — Усе дома?!

    Нейкі рыбак тоненькім галаском са здзекам гукнуў:

    — Няма толькі дохлага ёршыка! Ёршык скочыў з вутолля — і ў возера.

    Рыбакі толькі рукамі развялі на гэтае дзіва.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/21.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz