ДЗЕДАВІЦА

ДАБРАХОЖЫ, ДАБРАХОДЖЫ, ДАБРАХОЧЫ, ДАБРАХОТ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДАБРАХОЖЫ, ДАБРАХОДЖЫ, ДАБРАХОЧЫ, ДАБРАХОТ

    Дабрахот Міфічная істота, уяўленні пра якую пашыраныя сярод жыхароў усходняй часткі Беларусі. Спалучае ў сабе рысы, уласцівыя Дамавіку, Лесавіку, Палевіку, Хлеўніку. Звяртаючыся да Д., звычайна пералічваюць усе яго ўвасабленні: “Прашу я цябе, хазяіна даварога, палявога, устрэшнага, падарожнага”.

    Згодна з былічкамі, Д. паходзяць ад дзяцей, якіх маткі выпадкова задушылі ў сне. Гэта так званыя “прыспаныя дзеці”. Паводле іншых уяўленняў, Д. паходзяць ад дзяцей, якіх бацькі па нейкай прычыне не пахрысцілі ці, пасаромеўшыся вялікай колькасці сваіх дзяцей (а гэта, па розных крыніцах, ад шасці да сямідзесяці двух), палову іх утаілі ад Бога.

    За гэта Бог зрабіў дзяцей нябачнымі і ператварыў іх у Д. У некаторых вёсках існуюць уяўленні, што палову – русалкамі. І русалка, калі яна выходзіць замуж, становіцца Д. Бацькамі гэтых дзяцей лічаць як звычайных людзей, так і міфічных Адама і Еву, Ноя. І тых, што сталі Д., і тых, што сталі русалкамі, памінаюць у адны і тыя ж дні – сераду, чацвер на Граным тыдні.

    Паводле адных аповедаў, для іх гатуюць вячэру, як для звычайных нябожчыкаў, і называюць іх “маленькімі родзічамі”. У іншых аповедах дзеля іх на перакрыжаваных дарогах рассыпаюць зерне, а іх запрашаюць у выглядзе птушак. Менавіта на крыжовых дарогах, на межах і каля дрэў з амяламі можна часцей за ўсё пабачыць Д. Звычайна гэта здараецца апоўдні або апоўначы.

    Часцей за ўсё Д. уяўляюць у выглядзе людзей у чорным, радзей у белым адзенні, але абавязкова з бліскучымі, найчасцей залатымі, гузікамі. Зрэдку яны з’яўляюцца ў выглядзе віхроў “вятроў”, змей, птушак, а таксама істотаў, цалкам пакрытых чорнай поўсцю – авечак, сабак і нават людзей.

    Паводле іншых уяўленняў, знешнім выглядам Д. нагадвае гаспадара свайго дома, а калі ў доме гаспадарыць удава, то Д. – жанчына, абліччам яна падобная на гаспадыню. Разам з тым існуюць уяўленні, што колькасць Д. адпавядае колькасці сямейнікаў: “Колькі нас у доме, столькі і гэтых людзей”. І кожны Д. суправаджае свайго падапечнага ў межах прасторы, што належыць роду, сям’і.

    Уяўленні пра паводзіны Д. розныя. Адны лічаць, што ён – вельмі шкодная істота. Іншыя паводзіны Д. звязваюць з паводзінамі і характарам людзей. Так, ён жорстка карае за нядбайнасць, безгаспадарчасць, брыдкаслоўе, не любіць, калі яму пераходзяць дарогу або становяцца на яго след.

    За ўсё гэта ён можа наслаць цяжкую хваробу не толькі на крыўдзіцеля, але і на яго дзяцей, нашкодзіць гаспадарцы: зрабіць завалы з дрэваў, пакалечыць хатнюю жывёлу. Каб задобрыць Д. і заслужыць яго дараванне, трэба ахвяраваць яму хлеб. Гэты хлеб выпякаюць асаблівым спосабам: “на адваротным баку патэльні”, “ня соляць”, “ня хрысцяць”.

    Разам з тым існуюць уяўленні, што супраць Д. можна змагацца з дапамогай замоваў, прыкладам якіх з’яўляюцца замовы “ад ветру”. Д. любяць выпрабоўваць людзей. У самых розных варыянтах у нашых вёсках распаўсюджаны аповед пра жанчыну, якая апранула ў сваю кашулю знойдзенае ў лесе (у полі) голае немаўля.

    У некаторых варыянтах яна яго не толькі апранула, але і пахрысціла – дала яму імя. За гэта Д. узнагародзілі яе сувоем тканіны, які ніколі не сканчаецца. Сярод іншых назваў Д. найбольш распаўсюджаныя: “Багатыры” – за іх вялікую сілу, “Усаднікі” – за тое, што яны бываюць на конях, “Невядзімцы”, “Невядзімы”, “Невядзімыя” – за тое, што іх звычайна нельга пабачыць. Гл. таксама Лесавік.

    Па іншых уяўленнях, Д. – гэта лясны бажок, рост якога залежыць ад вышыні дрэў, вакол якіх ён ходзіць. Уяўляўся не злым духам, як іншыя міфічныя насельнікі лесу, а апекуном пачцівых людзей.

    Але, як справядлівы суддзя, ён караў толькі вінаватага, насылаючы на яго пакутлівыя хваробы, з-за чаго той паміраў у страшэнных пакутах. Казалі, што пэўныя шчасліўцы могуць уратаваць няшчаснага, улагодзіўшы Д. ахвярамі – акрайцам хлеба і шчопаццю солі, загорнутымі ў чысты шматок.

    Такі чалавек разам з пакутнікам ідзе у лес, дзе, памаліўшыся над ахвяраю, пакідае яе разам з хваробаю, а пакараны чалавек вяртаецца назад здаровы. На таго чалавека, які першы ступіў у яго след, Д. мог наслаць кару, прымусіўшы яго блукаць па лесе дацямна.

    Сяляне, што забавіліся ў карчме ці так дзе, апраўдваліся перад панам тым, што Д. трымаў іх у лесе, і пры гэтым расказвалі пра розныя дзіўныя здарэнні.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1132




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz