ДЗЕДАВІЦА

ЗМІТРАВА (ПАМІНАЛЬНАЯ, РАДЗІЦЕЛЬСКАЯ, ТОЎСТАЯ) СУБОТА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗМІТРАВА (ПАМІНАЛЬНАЯ, РАДЗІЦЕЛЬСКАЯ, ТОЎСТАЯ) СУБОТА

    Змітрава (Памінальная, Радзіцельская, Тоўстая) субота – працяг Асянін. У Смаленскай губерні хадзілі на могілкі. Заўважалі: калі выпадзе снег, то будзе ён і на Вялікдзень. Тоўстай Змітраўскую суботу празвалі таму, "бо ў гэты дзень пякуць шмат бліноў і гатуюць шмат страў, каб памянуць памерлых сваякоў" (Дабравольскі, 1914).

    Вось як успамінае праводзіны Дзядоў у дзяцінстве вядомы беларускі мастацтвазнавец М.Кацар: "Напярэдані маці Фядосся рыхтавала кашу-куццю з ячменных круп, груцу – крупяны суп з бульбай і мясам, яечню з каўбасою ці смажаным салам.

    Перад пачаткам урачыстай вячэры дзед Маркіян (а пазней – бацька) станавіўся перад абразамі, чэрпаў лыжку куцці, клаў яе ў міску і ставіў на покуці пад абразамі.

    Затым укленчваў перад сталом, хрысціўся і, гледзячы на абразы, звяртаўся да продкаў: "Дзяды, дзяды. Благаславі вас госпад Бог. Дзяды, дзяды, хадзіце куццю есці. Дзяды, дзяды не забывайце нас. Дайце нам урод жыта на ніве, спор на таку, сыць на стале". Затым бацька садзіўся за стол, – услед усе сямейнікі і паважна браліся за вячэру.

    Успаміналі нядаўна памерлых сваякоў, а асаблівай пашанай згадвалі тых, хто меў вялікі аўтарытэт." (Кацар, 1996). Даследчыку-мастацтвазнаўцу належыць расшыфроўка ўзораў рытуальных ручнікоў, посцілак.

    У старадаўніх арнаментах родны дзед мае самы распаўсюджаны сімвал-крыж з чатырох квадратаў; агульны продак (дзед, прадзед, шчур, прашчур) – два перакрыжаваныя прамавугольнікі ці чатыры лініі; продак-волат, што абараняў ад нячыстай сілы, – ромб з П-падобнымі адросткамі і рознымі дадатковымі дэталямі.

    Часта сімвалы Дзядоў па зразумелых прычынах суправаджаліся сімваламі Маці-Зямлі ці Ураджаю (с. 181–186). Старадаўнія язычніцкія традыцыі ўшанавання душаў продкаў зліліся з хрысціянскімі днямі памінання памёрлых ("усопшых"), якія адзначаюцца ў праваслаўных сем разоў у годзе.

    Першая паніхіда праваслаўнай Змітраўскай бацькоўскай ("родительской") суботы была праведзена ў Троіцкім манастыры прыпадобным Сергіем Раданежскім у прысутнасці князя Дзмітрыя Данскога 2 лістапада 1380 г. па воінах, што загінулі на Кулікоўскім полі.

    «Асеннія або Змітраўскія дні памінання» вядомы праваслаўным Сербіі, Чарнагорыі і Македоніі (jсене митровске задушнице – сербы і чарнагорцы; Митровденске задушнице, Митровски мртвен – македонцы) Дня памёрлых пяклі спецыяльныя невялікія пірагі (КЗ, 1978. С. 219).

    Румыны-католікі называлі дзень Асеннімі Дзядамі (Mosii de Toamna) або Змітраўскімі Дзядамі (Mosii de Samedru) і раздавалі вараную пшаніцу з маслам або тлушчам, малако або брынзу і абаранкі са свечкамі.

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz