ДЗЕДАВІЦА

БАСТРЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАСТРЫ

    Пазашлюбныя дзецi; у эпоху сярэднявечча i пазней - дзецi ад неасвячоных царквою шлюбаў. Лакальныя назвы байструкi, банкарты, букарты, крапiўнiкi. Нараджэнне Б. у класава-антаганiстычным грамадстве лiчыла¬ся антысацыяльнай з'явай.

    Згодна хрысцiянскай маралi, нормаў звычаёвага права i дзярж. кодэксаў феадальнага права (Статуты Вял. кн. Лiтоўскага 1529, 1566, 1588), яны не мелi амаль нiякiх саслоўных i сацыяльных правоў, уваходзiлi ў катэгорыю нявольных сялян (чэлядзь нявольная); у гарадах служылi наглядчыкамi, прыбiральшчыкaмi смецця, гною, катамi, caнiтapaмi ў шпiталях; складалi карныя i спецыяльныя атрады ў войску.

    Супрацьпастаўленне Б. грамадству вымушала ix займацца зладзействам, разбоем. жабрацтвам i iнш. Поўныя цi абмежаваныя правы маглi атрымаць толькi ў выпадку ix афiцыйнага ўсынаўлення цi за выдатныя заслугi перад грамадствам, феадалам i iнш.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8743

    БАЙСТРУК, АБО ЯК СТАВІЛІСЯ БЕЛАРУСЫ ДА ПАЗАШЛЮБНАГА ДЗІЦЯЦІ

    Таццяна Валодзіна, Вячаслаў Ракіцкі 08.04.2008 г.

    (Ракіцкі: ) “Зьяўленьне на сьвет дзіцяці – вялікая тайна і значная падзея. Так было калісьці, так ёсьць і цяпер. Але жыцьцё складваецца часам так, што маленькі чалавечак зьяўляецца і з самага моманту свайго нараджэньня атрымлівае пячатку, кляймо – байструк… Ягоныя бацькі не пабраныя законным шлюбам. І не істотна, зачыналася яно ў каханьні ці гвалтам, для людзей гэта – ад пачатку не такое, адрознае, горшае дзіця. Дзякаваць Богу, сучаснае грамадзтва патроху зжывае гэты антыгуманны стэрэатып, але ж былі часы, калі жыцьцё для такіх дзетак пачыналася перадусім дзеля пакутаў…”

    (Валодзіна: ) “Асноватворным прынцыпам традыцыйнага грамадзтва ёсьць імкненьне да гармоніі, трыманьне адвечных прынцыпаў і схэмаў. І дзіця ў народна-міталягічным сьветаглядзе ў норме мусіла мець абоіх бацькоў – мужа і жонку. Любое адхіленьне бачылася анты-нормай, рэплікай тагасьветаў, пагражала крызыснай сытуацыяй і таму мусіла быць выпраўлена альбо нават пакарана. Гэтаксама і маленькае дзіця, народжанае па-за шлюбам.”

    (Ракіцкі: ) “Маім госьцем – этнакультуроляг Тацьцяна Валодзіна. І гаварыць мы будзем пра колішняе стаўленьне да пазашлюбнага дзіцяці, пра ягоны культурны статус. На сёньня скарыстоўваюцца толькі якіх пару словаў для абазначэння такога дзіцяці – байструк, бастард, ды і тыя выходзяць з актыўнага ўжываньня. Якімі яшчэ словамі называлі гэтых дзетак раней?”

    (Валодзіна: ) “Побач з нэўтральнымі тэрмінамі тыпу бязбацькавіч, байструк і ад яго вытворнымі – байсьцёр, байстручок, у беларусаў вядомы адмысловыя, матываваныя мітапаэтычнымі ўяўленьнямі словы. Сярод іх паказаньні на месца меркаванага зачацьця альбо родаў – падтыньнік, падплотнік, падвугольнік, крапіўнік, падкрапіўнік.

    (Ракіцкі: ) “Як тут мог зьявіцца крапіўнік? Крапіва – месца, мягка кажучы, не зусім прыдатнае для названых падзеяў.”

    (Валодзіна: ) “Між тым, крапіва зь яе апякальнымі якасьцямі сымбалізуе ў народнай традыцыі якраз плоцевае каханьне, якое пячэ гэтаксама, як і крапіва. Але каханьне падкрэслена пазашлюбнае, грахоўнае. У народнай мове захаваліся ўстойлівыя канструкцыі тыпу у крапіве шлюб бралі – пра пазашлюбныя сувязі; пра дзяўчыну, што нарадзіла бяз мужа, -- крапіўніца, як зязюля цыплят вывела ў крапіве.

    (Ракіцкі: ) “Нават у сучасным горадзе жартоўна ў такіх выпадках пра дзяўчыну скажуць – ветрам надула. Якая перадгісторыя ў гэтага выразу?”

    (Валодзіна: ) “Беларусы яшчэ кажуць: Калі дзяўчыне падвее, то і стан укарацее. А ветру ў міталёгіі прыпісваецца якраз мужчынская і нават апладняльная роля. У беларускіх казках сустракаецца матыў, калі замураваная ў вежы царэўна зацяжарыла ад павеву ветра: «Тады ўзяла нашла краля сябе іголку і давай раскалупываць дзюрку ў сьцяне. Калупала, калупала ды пракалупала дзірачку ў сьцяне маленькую. І ўзрадавалася: Хоць жа я нямножка, а ўвідала сьвету сабе. Ад таго сьвету – вецер там павеяў – і яна сталася, што не ў такім ужо дзеле. Цераз колькі ўрэмя нянька яе ўзнаець, што як-то яна становіцца дужа груба».

    (Ракіцкі: ) “Такім чынам, для дзіцяці, надутага ветрам, падкрэсліваецца ягонае прыроднае паходжаньне. Наколькі ўкладваецца гэта ў больш шырокія міталягічныя схэмы?”

    (Валодзіна: ) “У лексыцы і фразэалёгіі, што тычыцца зачацьця і нараджэньня дзіцяці, знаходзім тэрміны, агульныя і для людзей, і для прыроднага сьвету. Плод, незалежна ад таго, гаворка ідзе пра дзіця ці расліну, завязваецца. Людзі, як і ўсё жывое, плодзяцца. У той жа час пазашлюбнае дзіця атрымала назву самасей, паколькі яно нарадзілася як бы само па сабе, без «умяшаньня» мужчыны.”

    (Ракіцкі: ) “Відаць, такая батанічная канцэпцыя стае грунтам і нашага папулярнага – знайшлі ў капусьце?”

    (Валодзіна: ) “І ў капусьце таксама. Але што тут істотна – падкрэсленьне таго, што менавіта знайшлі. Наагул, да байстручка азначэньне знайдзён, найдзёнак прымяняецца шмат часьцей, чым да любога іншага дзіцяці. Але калі знайшлі, значыць, нехта яго згубіў альбо падкінуў знарок. І тут зьяўляецца ідэя Божага пасыланьня, што гэткім чынам сам Бог накіроўвае душу ў чалавечы сьвет. Часам пазашлюбным дзецям і імя давалі – Багдан, дадзены Богам. Хаця зараз успрыняцьце яго як дара Божага можа атрымліваць розную ацэнку – ад іранічнай, як у прыказцы – Хай байструк, абы з Божых рук да абсалютна сур'ёзнай: Гэты чалавек ад Бога, сьвяты чалавек. На Палесьсі казалі: «Байстручкі, ці як жэ кажуць, выбледкі, заўжды бываюць удалыя і шчасьлівыя, не дарам жа людзі гавораць пра тых, каму шанцуе, што ім шчасьціцца, бы выбледкам».

    (Ракіцкі: ) “А якім было стаўленьне да пазашлюбнага дзіцяці з боку аднавяскоўцаў, соцыюму?”

    (Валодзіна: ) “Незаконнае паходжаньне ўскладвала значны адбітак на лёс дзіцяці. Нават сьвятар у пакараньне мог выбраць для яго рэдкае, “непрыгожае” імя, тыпу Сусол для хлопчыка ці якая-небудзь Хоўра, Дакейда для дзяўчынкі. Пагардлівыя адносіны, кпіны – пра гэта і казаць не даводзіцца.”

    (Ракіцкі: ) “А з боку дзяржавы, грамадзкіх інстытутаў?”

    (Валодзіна: ) “Перад законам такое дзіця ня мела асаблівых правоў. Паводле Статуту Вялікага Княства Літоўскага, які дзейнічаў да 1840 году, дзіця, народжанае па-за шлюбам і не прызнанае бацькамі, ня мела правоў спадчыннасьці і не магло нават зьвярнуцца ў суд. Ды і ў горадзе такім людзям адводзілася незайздроснае месца: вартаўніка, рызьніка ці нават ката. Нярэдкія выпадкі, калі такія міжвольныя адшчапенцы папаўнялі шэрагі злачынцаў ці жабракоў. Нават забойства байструка не кваліфікавалася як злачынства, бо за яго не прадугледжвалася крымінальная адказнасць”.

    (Ракіцкі: ) “А ў народных, міталягічных паглядах байструк усё-ж гаротнік альбо Божы абраньнік?”

    (Валодзіна:) “У традыцыйных уяўленьнях яму прыпісвалася асаблівая ўдачлівасьць, і ня толькі яму самому, але і тым, хто будзе мець зь ім кантактаваньне. Тычыцца гэта і бабкі-павітухі, і хросных бацькоў.” “Так у кумы не вельмі парываюцца йці, бо з таго мала карысьці, а яшчэ трээ патраціцца, затое ў кумы к байстручку дак ідуць з ахвотаю, бо ат таго й кумоў не міне шчасьце, толькі яны павінны зрабіць знак, што ат яго не атпіхаюцца. Дзеля таго кум затыкае сабе за пояс аброць, каб вадзіліся коні, кладзе за пазуху каласы збожжа, каб у яго быў вялікі ўраджай. Кума гэж падтыкае сабе палойку льну, каб ён добрэ зарадзіў”. “З асаблівай ахвотаю ішлі ў хросныя да такіх дзетак дзяўчаты.” Як запісваў у свой час Сержпутоўскі, “калі кумою байстручка будзе нават ужэ заседзеўшаяся дзеўка, та й яна пойдзе замуж, як яе хрэсьнік пачне хадзіць”.

    (Ракіцкі: ) “Але ўсё ж нараджэньне дзіця па-за шлюбам – адхіленьне ад нормы. А любое адхіленьне ў традыцыі пагражае ўсяму калектыву. Як жа перажывалася гэтая анты-норма?”

    (Валодзіна: ) “Да такіх дзяцей ставіліся ўсё ж асьцярожна. Верылі нават, што тая дзяўчынка, якая нарадзілася па-за шлюбам у трэцім пакаленьні (г.зн. ейныя і маці, і бабуля былі байстручкамі), будзе сапраўднай, прыроджанай ведзьмай. У асобных месцах гэтыя страхі набываюць нават эсхаталягічны характар: пазашлюбная дачка ў сёмым пакаленьні народзіць антыхрыста, што будзе перад канцом сьвета хадзіць па зямлі.”

    (Ракіцкі: ) “Пакуль мы гаварылі пра самое пазашлюбнае дзіця. А якім было стаўленьне да яго маці?”

    (Валодзіна: ) “Натуральна, гаворка ідзе пра дзяўчыну, што нарадзіла да вясельля. Гэтыя ейныя паводзіны адназначна асуджаліся, што адбілася і на роўні тэрміналёгіі. Пакрытка – так называлі дзяўчыну-маці на Палесьсі, маючы на ўвазе, што яны была “пакрытая”, як жывёла. З моманту выкрыцьця цяжарнасьці вінаватая ня мела права ўдзельнічаць у жыцьці сваёй узроставай групы. Старэйшыя жанчыны сілаю мянялі ейны дзявочы галаўны убор на жаночы.”

    (Ракіцкі: ) “А сама вінаватая? Як мусіла яна сябе весьці?”

    (Валодзіна: ) “Запісаныя выпадкі, калі дзяўчына сама павязвала хустку і тым як бы прызнавалася ў граху. Такое публічнае прызнаньне павінна было папярэдзіць злачынства яшчэ больш страшнае – аборт альбо дзетазабойства. У вераваньнях палешукоў, сама прырода рэагуе на такія ўчынкі. Так, пра грыбны дождж казалі, што гэта сьлёзы забітага ва ўлоньні маці дзіцятка, а прычынай моцнага і працяглага граду лічылі забойства дзяўчынай-маці свайго дзіця, альбо проста нараджэньне такога няшчаснага чалавечка. Беларусы чулі ў крыку савы над домам, дзе жыве дзяўчына, словы “Схавай, схавай” – як бы навіну пра нараджэньне і адначасную параду.”

    (Ракіцкі: ) “Што можна сказаць пра стаўленьне да яе з боку аднавяскоўцаў, закону?”

    (Валодзіна: ) “Стаўленьне закону і соцыюму да маці-дзетазабойцы было адназначна строгім і асуджальным. Нярэдкія ўзгадкі і аб публічным пакараньні такой дзяўчыны. На Палесьсі яе маглі ня толькі высекчы розгамі, але і прывязаць ля ганебнага слупа з абрэзаным подалам, пасьля чаго выгнаць зь вёскі. У балядах учынак вайтоўны караецца смерцю: “Да ў нашым Слуцку навіна стала, Адна панна-вайтоўначка сына радзіла. Парадзіўшы сыночка, у кітай спавіла, Спавіўшы ў кітаечку, на Дунай занясла… …Як узялі вайтоўначку пад белы бокі, Да й уруцілі вайтоўначку ў Дунай глыбокі.” “У іншых балядах пра дзеўку-дзетазабойцу, якая тапіла сваіх дзяцей нехрышчонымі, апавядаецца пра сустрэчу яе з Хрыстом. Яна раскайваецца і ў літаральным сэнсе правальваецца празь зямлю.”

    (Ракіцкі: ) “А калі ўсё ж справа дайшла да вясельля і гэтак званая “нячэсная” дзяўчына ідзе замуж?”

    (Валодзіна: ) “Увесь сцэнар вясельнай оперы згортваўся, за “вінаватую” прасілі большы пасаг, сарамацілі ня толькі саму дзяўчыну, але і ейных бацькоў. Самі гэтыя формы публічнага ганьбавання прымалі часам дзікія формы: “Даўней у таком разе часам і бацьку, а больш за ўсяго матцы маладое на шыю клалі хамут і вадзілі па вёсцы за тое, што яна не дагледзела свае дачкі, як Бог вялеў”.

    (Ракіцкі:) “А Бог вялеў, як цьвердзіць народная мудрасьць, берагчы сябе і шанаваць законы, пісаныя і няпісаныя, бо Дзень гульбы – век журбы.”

    Крыніца: http://kryuja.org/artykuly/bielaruskaja_atliantyda/bajstruk_abo_jak_stavilisia_bielarusy_da_pazaszliubnaha_dziciaci.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz