ДЗЕДАВІЦА

ДВАНАЦЦАЦЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДВАНАЦЦАЦЬ

    Лік цесна звязаны са з’явамі касмаганічнага парадку. Гэты лік утрымлівае ў сабе асноўныя структураўтваральныя асаблівасці макракосмасу, расчляняе час на шэраг складовых адрэзкаў, дапамагаючы чалавеку суадносіць і парадкаваць свае дзеянні ў цеснай узаемасувязі з касмічнымі рытмамі. Гэты ж прынцып ляжыць у аснове нашага сённяшняга вымярэння часу.

    Суткі ахопліваюць два часавыя адрэзкі: дзень і ноч – і кожны з іх доўжыцца па Д. гадзін. Гэтую касмаганічную асаблівасць падхапілі і беларускія народныя казкі, у якіх на дапамогу галоўнаму герою прыходзяць Д. братоў-малайцоў; збіраючыся на “той свет”, Івашка Мядзведжае вушка робіць жалезную булаву на Д. пудоў.

    Дзяўчыне – сямігодцы (падчарцы) дапамагаюць выканаць, здавалася б нерэальнае заданне Д. месяцаў. Лік Д. шырока ўжываеццаў народеых загадках і замовах. Шэраг беларускіх загадак заснаваны на метафарычным апісанні года, дзе ён нагадвае структуру міфапаэтычнай мадэлі свету або дрэва жыцця: “ Стаіць дуб у чыстым полі, а на ім дванаццаць голляў, а на голлях, як заўсёды, пяцьдзесят і два гнязды.

    Па сем яек там ляжыць. Што гэта за дуб стаіць?” Гэты ж матыў даволі часта сустракаецца ў замовах ад розных хваробаў: “На моры, акіяні, на востраве на Буяні стаіць дуб, на том дубу дванаццаць какатоў, на тых какатах нітка. А ты, нітка ўварвіся, у раба Божага Івана кроў уваімісь”. Дзеля таго каб пазбавіць чалавека ад хваробы, лекар “пераносіць” яго ў той час і тое месца, дзе не існавала ніякіх хваробаў.

    Лік Д. у дадзеным выпадку знакавы: ён пацвярджае закончанасць акта першатварэння і праз яго сімволіку знітоўваецца касмічны і зямны парадак. Параўнанне рытуальных кантэкстаў і міфалагічнага сэнсавага напаўнення першага цотнага ліку першага дзесятка (гл. Два) і аналагічнага ліку другога дзесятка (Д.) дае падставы сцвярджаць, што яны тыпалагічна блізкія паміж сабой, а характар апазіцыі цот (два) і няцот (тры) у другім дзесятку (Д. і трынаццаць) яшчэ больш выразны, чым у першым.

    Такім чынам, Д. як цотны лік сімвалізуе стабмльнасць і закончанасць, нясе ў сабе гарманічны пачатак і супрацьстаіць хаосу, увасабленнем якога выступае лік – апазіцыянер – трынаццаць. У беларускім фальклоры нярэдка згадваецца цмок з Д. галовамі, Д. сыноў, Д. разбойнікаў, Д. старцаў, Д. дружыннікаў. Некаторым культавым камяням ахвяроўвалі Д. курыных або вераб’іных галоў.

    Прынята было, каб нявеста да вянка падвешвала Д. стужак. У абшчынным судзе засядала па Д. чалавек. На Дзяды і на калядную куццю гатавалі па Д. страў.

    Налічвалі Д. сясцёр-ліхаманак – дочак Ірада, супраць ліхаманкі завязвалі Д. вузельчыкаў. На тэрыторыі ўсходніх славянаў, у тым ліку ў Беларусі, вядомыя знаходкі круглых металёвых падвесак XI – першай паловы XIIIст. З Д. выпуклымі кропкамі па краі і шасцікутнікам з увагнутымі бакамі ў цэнтры, пасярод шасцікутніка маецца выпуклая кропка, часам абкружаная падабенствам арэолу.

    Магчыма, міфалагізаваны характар мае згадка ў летапісах пра Д. сыноў вялікага князя ВКЛ Альгерда.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1202




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz