ДЗЕДАВІЦА

ЗАЗОЎКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАЗОЎКА

    Дэманічная лясная істота. Мела выгляд надзвычай прыгожай дзяўчыны з русымі густымі валасамі, такімі доўгімі, што ёй непатрэбна было адзенне. Шмат маладых мужчын і хлапцоў паддавалася на яе чары. Калі яна паказвалася якому-небудзь чалавеку, той, нягледзячы на перасцярогі, як заварожаны, ішоў за ёю.

    Яна клікала яго па імені мілагучным голасам, пералівіста смяялася, то паказвалася, то знікала, заманьваючы глыбей у лес прывабнымі рухамі свайго стройнага цела. Пры гэтым час ад часу адхінала валасы з самых патаемных мясцін. Завёўшы глыбока ў лес, лашчыла свайго абранніка, як ніводная жанчына.

    Рэдка які мужчына вяртаўся ад З., некаторыя гінулі ад яе прагнага кахання. Тыя ж, каторыя ўсё ж вярталіся да сваіх жонак ці каханак, праз некаторы час зноў сыходзілі назад у лес, каб больш ужо ніколі не вярнуцца. Часта такіх мужчын знаходзілі павешанымі ў лесе. Не кожнага З. прымала двойчы, і тады яны самі губілі свае жыцці.

    Голас у З. быў чысты і меладычны, песні адмысловыя, панскія, таму нават не паказваючы сваёй вабнасці, З. магла заманіць да сябе кожнага, хто яе заслухаецца. На зіму З. некуды знікала.

    Паводле адных меркаванняў, упадала ў зімовую спячку ці на маразы пераходзіла ў нейкі свій асабісты свет; паводле другіх – абарочвалася лябёдкаю і разам з сапраўднымі лебядзямі адлятала ў вырай. З. уяўляе сабою разнавіднасць русалак. Згадвалася на Вілейшчыне.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1742

    ЗАЗОЎКІ

    Недалёка ад вёскі Губы на Вілейшчыне ў лесе жыў жаночы Дух — Зазоўка. Яна мела выгляд невыказна прыгожай дзяўчыны з доўгімі русымі валасамі, такімі доўгімі і густымі, што ёй непатрэбна было нават адзенне. Жыла Зазоўка ў лесе немаведама з якіх даўніх часоў, бо шмат маладых мужчын і хлопцаў паддаліся на яе чары.

    Калі Зазоўка паказвалася якому мужчыну, то ён, нягледзячы на перасцярогі, як заварожаны, ішоў за ёю. А яна то паказвалася, то зноў знікала. Пералівіста смяялася, клікала яго па імені прыгожым мілагучным голасам. Заманьвала глыбей у лес прывабнымі рухамі свайго стройнага цела, адхіляючы час ад часу валасы з самых патаемных на ім мясцін.

    I так зазывала датуль, пакуль не заводзіла глыбока ў лес. Там, як сцвярджаюць старыя людзі, яна любіла і лашчыла свайго абранніка так, як не магла любіць ніводная жанчына. Рэдкія мужчыны вярталіся дадому ад Зазоўкі. Некаторыя гінулі ад яе прагнага кахання, а які ўсё ж вяртаўся да асвой жонкі ці каханкі, праз некаторы час сыходзіў назад у лес, каб ужо ніколі адтуль не вярнуцца.

    Часта такіх мужчын знаходзілі павешанымі дзе-небудзь у лесе. Не кожнага мужчыну прымала Зазоўка двойчы, і тады яны, не бачачы выйсця, самі губілі свае жыцці. Зазоўка вельмі хораша спявала. Голас у яе быў незвычайна чысты і меладычны, а песні нейкія адмысловыя. Таму яна магла заманіць да сябе, нават не паказваючы сваей вабнасці.

    Чалавек, заслухаўшыся, ішоў на яе спеў, а Зазоўка заводзіла яго ўсё глыбей і глыбей у лес. На зіму Зазоўка некуды знікала. Некаторыя гаварылі, што яна ўпадала ў зімовую спячку. Іншыя сцвярджалі, што абарочвалася лябёдкаю і разам з сапраўднымі лебедзямі ляцела ў Вырай. А хто дык казаў, што яна на маразы пераходзіць у Той Свет.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/94.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz