ДЗЕДАВІЦА

КІНГІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КІНГІ

    Міфалагічная жаночая постаць, вядомая з Беласточчыны. Паводле падання, палац прыгажуні-каралевы К. стаяў на беразе ракі Нараў, недалёка ад месца ўпадзення яе ў Буг.

    Але аднаго разу, калі прыгажуня К. гуляла ў сваім зялёным садзе і слухала цудоўныя спевы птушак, зямля затрэслася, зрабілася цёмна наўкола, і яе палац праваліўся пад зямлю.

    На месцы, дзе стаяў палац, засталася толькі невялічкая гара. Але К. не забывалася на сваіх птушак і штораз апоўначы яна выходзіла з зямлі, раскладала вогнішча і садзілася на камень.

    Яна чакала, каб які-небудзь чалавек нарваў ёй букет кветак. Аднак праезджыя людзі, пабачыўшы агеньчык на гары, імкнуліся хутчэй аб’ехаць падазронае месца.

    Аднаго разу ехаў міма стары разбойнік. Убачыўшы на гары агеньчык, ён прыняў яго за кавалак золата. Калі разбойнік узняўся на гару, то пабачыў прыгожую дзяўчыну, якая сядзела на камені і перасыпала жменямі золата ў куфры.

    К. папрасіла разбойніка нарваць ёй кветак у абмен на золата. Але той нечакана кінуўся на яе з нажом. Толькі на камені ўжо нікога не было. Са злосцю махнуў разбойнік нажом у паветры і ў той жа момант ператварыўся ў вялікі камень.

    Як бачна, легенда кантамінуе некалі даволі папулярных у Беларусі матываў: пра паселішчы, што праваліліся пад зямлю, пра схаваныя заклятыя скарбы, пра акамянелыя істоты.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2602




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz