ДЗЕДАВІЦА

ДЗЕВАНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗЕВАНА

    Зевана (Дзевана) - юная і прыгожая багіня, якая любіць паляваць у светлыя месяцовыя ночы; са зброяй у руках імчыцца яна на борзым каню па лясах, суправаджаецца лоўчымі сабакамі і гоніць ўцякаючага звера.

    Па народных аповядах, цудоўная дзева палюе ў нетрах Палабіі і на вышынях Карпацкіх гор. Малюецца ў кунавым футры, верх якога пакрыты вавёрчынымі шкурамі. Зверху надзета замест апанчы скура мядзведзя, а галава звера служыла шапкаю.

    У руках яна трымае нацягнуты лук са стралою ці капкан, поплеч яе пакладзены лыжы і бітыя звяры, рагаціна, з якой мядзведзя з бярлогі ўздымаюць і нож. У нагах ляжыць сабака. Гэтай багіні маліліся лаўцы, просячы ў яе шчасця ў паляванні.

    У яе гонар прыносілася частка здабычы. Ахвяравалі ёй шкуры забітых звяроў. У старажытнасці скуркі куніцы і іншых пушных звяркоў выкарыстоўвалі ў якасці грошай.

    Ёсць сведчанне пра разбурэнне яе ідала ў Польшчы ў 965-м годзе. Заўсёды ў храме Зеваны вадзіліся лепшыя паляўнічыя сабакі. У іншых плямёнаў, злучаных з лесам і паляваннем, яна звалася Дзіва, Дзева, Дзівія, Златая Баба, Баба і да т.п. (Славянская міталегія)

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz