ДЗЕДАВІЦА

ГАЛАВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАЛАВА

    У антрапаморфнай мадэлі свету сімвалізуе неба. Як і іншыя сімвалічныя аналогіі ў мікракосмах хатняга начынення, печы, уласна хаты, ландшафту і самога Сусвету.

    На роўні рэчыўнага коду Г. адпавядае гаршчок – у загадках Г. падаецца як “ гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае”, гл. таксама этымалагічную роднасць слоў чэрап і чарапок і звычай з Шумілінскага р-на: “Як чараўніца ўміраць і ня можа ўмерці – дзірку ў пасудзіне праб’юць і дзіржаць над той бабай, тады скоранька ўмрэць”.

    Відавочна, гэтая акцыя і заморфна пашыранаму прадпісанню ўзрываць у такіх сітуацыях столь і тым рытуальна ствараць дарогу для больш лёгкага пераходу душы на той свет.

    Да сімволікі Г. маюць дачыненне галаўныя ўборы – шапка, хустка, намётка. На роўні інтэр’еру з Г. чалавека супастаўляецца печ, назіраецца нават перанос назваў частак печы і галаўны ўбор, чало – лоб і пярэдняя частка печы, чалеснікі і рус. “челюсть”, паднябенне ў печы і ў роце ды інш.

    Адметнае паказанне роту як часткі печы, падпечка ў загадках – “Поўны падпечак белых авечак” ( зубы), “У печцы цяпло паліцца, з-пад печкі попел валіцца” (курыць люльку) і інш.

    Сімвалічнае асэнсаванне печы як Г., часцей жаночай, прадвызначыла ўзнікненне жаночай, прадвызначыла ўзнікненне цэлага шэрагу побытавых прадпісанняў.

    Пасля выпякання хлеба гаспадыня павінна была закрыць печ засланкай, іначай, калі яна памрэ, у яе рот будзе “раззяўлены”: “як хто атходзіць, заслонку ў печы нада закрываць, каб ніхто на яго ні разяваўся” (зап. У Лепельскім р-не). Ізаморфнасць Г. чалавека і яго хаты наглядна чытаецца ў загадках” Стаіць стоўб, а на тым стаўбу хата”, “ У адну пуньку ды сем варот”.

    Выразная паралель Г. і хаты назіраецца ў найменні частак інтэр’еру праз апісанне чалавека: вушы

    1) на галаве і 2) выступы ў бярвеннях, якія ўпускаюцца ў вушакі; барада – 1) на твары і 2) выемка ў крокве. Роту і вачам сімвалічна адпавядаюць дзверы і вокны.

    У народных павер’ях, выпраўляючыся ў дарогу, зачынялі дзверы і вокны, каб “ у засліўцаў закрыліся раты са злымі языкамі”; у загадцы пра вокны – “як удзень, так і ўночы, ўсё тыя ж вочы”.

    У сістэме ландшафтавых аналогій Г. найперш вылучаецца гара, напрыклад у загадцы: “ А на гары гай, пад гаем маргай, пад маргаем шмаргай, пад шмаргаем хапай” (валасы, вейкі, нос, рот).

    У новазапаветным аповедзе ўзвышша ў выглядзе ўзорка, на якім быў укрыжаваны Хрыстос, атрымала назву Галгофа ( грэц. “чэрап”). Паказальная і замацаванасць за гарой эпітэта Лысая.

    І, нарэшце, касмічнымі адпаведнікамі Г. выступаюць неба і яго галоўныя аб’екты – Сонца, Месяц, зоркі. Прычынамі галаўнога болю ва ўяўленнях беларусаў магло быць парушэнне забаронаў раскідваць вычасаныя валасы, прычэсвацца на Раство, мыць Г. у дзень Івана Галавасека і іншыя адступленні ад каляндарнай рэгламентацыі паводзінаў.

    Да ліку прафілактычных захадаў належаць прадпісанні ў час першага грому куляцца або стукаць сябе кулаком па Г. са словамі “ залезна галава2. З Г. звязаны шэраг павер’яў і рытуалаў, што маюць як асноўную ідэю жыццёвай моцы, актыўнасці, пачатку жыцця.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/822




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz