ДЗЕДАВІЦА

КАСА [2]
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАСА [2]

    Прылада для касьбы. Функцыянальна, зыходзячы з шэрагам сакральных істотаў. Так “Святы Іван коску правіць” (валачобная песня), “Святы Пётра ў косы звоніць, а святы Паўла граблі робіць” (прыказка на свята Пятра і Паўла), “Святы Данат коскі точыць, сянцо косіць” ( з песні ў дзень св. Даната), “На Кузьму і Дзям’яна касіць не рана” ( з гэтымі апякунамі і кавальства К. звязана таксама як прадукт кузні).

    К. як сімвал мужчынскага пачатку складае бінарную апазіцыю жаночаму: калі цераз яе пераступіць жанчына, у касы можа адарвацца “вуха”. Таму К. нельга класці на зямлю, а трэба ўтыкаць кассём у зямлю, а трэба ўтыкаць кассём у зямлю (ляжачую К. таксама зазубрыць чорт, які хаваецца пад пракосам).

    З К. звязаны і магічны прыём супраць дажджу: на першы сенакос касец зрывае траву і прыціскае да К. – тут трава сімвалізуе заціснуты, прыпынены дождж. К. звязана з травой імітацыйнай магіяй: калі К. пакладзеш на стол – трава будзе нізкая. Згубны прыём у дачыненні да К. – пацерці працоўную частку салам, тады яна “не бярэ травы”. Каб пазбавіцца гэтага, па лязу трэба асцярожна правесці жабаю.

    Згодна з міфам, каса першапачаткова належала чорту, а долата – Богу. Чорт апярэдзіў Бога ў касьбе і апошні скраў гэтую прыладу, калі чорт спаў. Накасіўшы колькі трэба, Бог здолеў упэўніць чорта ў тым, што К. трэба памяняць на долата. У дадзеным выпадку Бог выступае ў досыць рэдкай для гэтай постаці ролі – выкрадальніка.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2432




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz