ДЗЕДАВІЦА

КУФАР, СКРЫНЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КУФАР, СКРЫНЯ

    Найбольш выразна К. звязаны з вясельнай абраднасцю, бо ў ім захоўваўся пасаг і іншыя каштоўнасці. Маці, а затым і дачка збіралі ў яго пасаг. На вясельным возе К. у дом маладой везлі кубельнікі (сват або брат маладой), якім наказвалі не згубіць “ ні скрыні, ні пярыні, ні маладой гаспадыні”.

    Малады павінны быў выкупіць К. (“Скрыня сакоча. // Чаго яга хоча? // Паўтара залатога // ад князя маладога”). К. падчас вяселля даводзілася выкупляць некалькі разоў: пры вынасе з каморы; па дарозе да хаты маладога; калі яго здымалі з воза. Прысутнічае К. у вясельных абрадах засмальвання касы, у пакладзінах ды інш.

    Магічная функцыя К. праяўляецца ў радзіннай абраднасці – пры цяжкіх родах у хаце адкрывалі ўсе К. Меркавалі, што гэта аблегчыць стан парадзіхі. К. часта фігуруе ў паданнях: на К. у падзямеллі ці ў лесе сядзіць прыгожая дзяўчына і расчэсвае валасы; К. ахоўваюць сабакі на ланцугах.

    Напрыклад, К. з грашыма, які сцерагуць сабакі, з’яўляецца ў святым гаі блізу в. Цераховічы Зэльвенскага р-на. Паводле павер’яў, на некаторых курганных могільніках апоўначы з’яўляецца вялікі К. ( напрыклад, блізу Койданава). Паданні гавораць пра закапаны К. (з грашыма, золатам, зброяй) у кургане, гарадзішчы, затоплены К. у возеры ды інш.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2943

    КУФАР, СКРЫНЯ

    Драўляная ёмістасць, у якой хавалі тканіны, адзенне, бялізну і каштоўнасці; від мэблі. У К. збіоалі пасаг маладой, а ў час вяселля перавозілі ў дом маладога. Вядомы з часоў позняга сярэднявечча як сховішча каштоўнай цэхавай маёмасці. Мелі выгляд масіўнай нізкай драўлянай ці металічнай скрыні з плоскім векам, часта па- мастацку акаванай, забяспечанай унутраным замком складанай канструкцыі.

    У магнацкіх і мяшчанскіх інтэр’ерах – вялікія, драўляныя, з акоўкай па кантах, фарбаваныя ў чорны ці зялёны колер. У сялянскім інтэр’еры пашыраны з 19 ст., замяніў кублы. Выраб К. часта набываў характар промыслу. Іх рабілі з сасновых ці яловых дошак, на фігурных падстаўках – ножках, часта на драўляных ці каваных колцах, па баках мацавалі ручкі, на папярэдняй сценцы – унутраны замок ці зашчапку для вісячага.

    Часта К. аздаблялі мастацкай акоўкай у выглядзе жалезных ці бляшаных палос з фігурнымі краямі. Акоўку мацавалі на кантах, пярэдняй сценцы і веку. Пад уплывам зах.-еўрапейскіх барочных форм К. набывалі пукатае века, часам звужаную ўнізе форму. Простая аднатопная афарбоўка саступіла месца дэкаратыўнай размалёўцы, гал. чынам фляндроўцы, якая імітавала каштоўныя пароды драўніны.

    З пач. 20 ст. ў многіх рэгіёнах пашыраны К. з мастацкай размалёўкай расліннага характару. На Зах. Палессі (Іванаўскі, Драгічынскі р-ны) перавагу аддавалі сакавітым малюнкам у выглядзе букетаў і гірляндаў кветак, якія кампанаваліся ў квадратах і прамавугольніках, утвораных палосамі акоўкі ці фляндроўкі.

    Малюнкі наносілі ад рукі, часам з дапамогай трафарэтаў. Багаццем кампазіцыі, гармоніяй і сакавітасцю каларыстыкі вызначаюцца агоўскія куфры. На Гродзеншчыне і З Віцебшчыне пераважала “цацкаванне” – нанясенне ўзору на афарбаваную паверхню К. з дапамогай штампікаў з бульбы ці рэпы.

    Дробныя геаметрычныя і раслінныя матывы (зоркі, разеткі, лісточкі, крыжыкі) белага, жоўтага, чырвонага колераў наносіліся ў выглядзе палос уздоўж акоўкі ці кругоў між ёю на сінім або вішнёвым фоне. На У Беларусі на вішнёвым фоне К. малявалі прамую ці косую сетку з чорных палос, часам аздаблялі падрапваннем у выглядзе геаметрычнага і расліннага арнаменту. К. (як і кублы) займалі важнае месца ў вясельнай абраднасці, што адлюстравана ў песенным фальклоры.

    Маці, а потым яе дачка збіралі ў К. пасаг (“Што сяляначкі пралі, што мяшчаначкі ткалі, белыя лебедзі на моры бялілі, а сястрыцу ў куфар залажылі”). У час ад’езду маладая “дзялілася”: “Табе, мамка, уся паселенька, а мне, Моладзе, скрыня ды пасцеленька”. На вясельным возе К. вязлі кубельнікі, кія наказвалі не згубіць “ні скрыні, ні пярыны, ні маладой гаспадыні”.

    Пра маладога спявалі: “Яго коні каваныя, вязуць скрыні маляваныя. Ён жа павінен быў выкупіць К. (“Скрыня сакоча, Чаго яна хоча? Паўтара залатога д князя маладога”). Прысутнічаў К. у вясельных абрадах “засмальвання” і расплятання касы, у “пакладзінах” і інш. У сучасным вясковым побыце К. страціў сваю былую ролю. З 1950-х г. вытворчасць К. амаль спынілася.

    Паводле матываў дэкору традыцыйных К. сёння размалёўваюць маленькія севенірныя куфэркі (Брэсцкая фабрыка сувеніраў. Жлобінская ф-ка сувеніраў, Жлобінская ф-ка інкрустацыт і інш.).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/16066




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz