ДЗЕДАВІЦА

ЛАМАЦЬ... АБО ЛАДЗІЦЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛАМАЦЬ... АБО ЛАДЗІЦЬ

    * У рытуальных свавольствах, якія былі справакаваны парушэннямі рэгламентаваных паводзін, дзеянне “ламаць” (разбураць, руйнаваць) выступала як адзін з галоўных элементаў. Напрыклад, калі нехта з вяскоўцаў гарадзіў плот у “недазволены” час — да Радаўніцы або Дабравешчання (тым самым “непакоіў зямлю, якая магла адпомсціць неўраджаем ці эпідэміяй”), аднавяскоўцы разбуралі або ламалі яго пабудову.

    * Калі на Дабравешчанне гаспадыня што-небудзь пякла або смажыла (г.зн. парушала забарону паліць у гэты дзень у печы, што магло, па меркаванні нашых продкаў, выклікаць працяглую засуху летам), жанчыны прыходзілі да парушыўшай нормы грамадскага побыту і “развальвалі” печ: залівалі вадой усё, што было ў печы, пры гэтым не забываліся абліць і саму неахайную гаспадыню.

    * Аблівалі вадой і тых, хто парушаў забарону прасці і ткаць у пост. Пры гэтым жанчыны маглі так “разысціся”, што ламалі верацёны, калаўроты і нават кросны.

    * Калі нехта з вяскоўцаў пакінуў у полі барану, дзяўчаты павінны былі паламаць яе на дробныя кавалкі: лічылася, калі не зрабіць так, ні адна з дзяўчат гэтай вёскі не выйдзе замуж у гэтым годзе.

    * У сваю чаргу разламаныя прадметы заўсёды прадракалі бяду. Так, калі прама ў печы патрэскаўся хлеб, гэта прадказвала няшчасце з кім-небудзь з дамачадцаў. Каб хлеб не трэскаўся падчас выпечкі, трэба было прытрымлівацца шэрагу патрабаванняў; адно з іх — не заходзіць у хату і не выходзіць з яе, пакуль хлеб знаходзіўся ў печы.

    * Імкнуліся знішчыць, у тым ліку і ламалі ці спальвалі рэчы, якія былі ў непасрэдным кантакце з чалавекам у момант яго смерці.

    * Каб пазбегнуць непажаданай смерці наступных дзяцей, як толькі паміраў нованароджаны, яго калыску неабходна было тут жа разламаць (спальваць яе забаранялася).

    * Калі паміраў адзін з блізнятаў, то на парозе хаты рассякалі напапалам манету. Тую палавіну, якая падала за парог, кідалі ў магілу, другую пакідалі ў хаце.

    *l Дзеянне, скіраванае на тое, каб разламаць, разарваць, спаліць, выкарыстоўвалі ў абрадах вясенне-летняга цыклу. Напрыклад, спачатку спальвалі або разрывалі саламянае пудзіла Масленіцы, а затым раскідвалі ці разносілі на цэлыя кіламетры па сваіх прысядзібных участках.

    * У шлюбнай сімволіцы і вясельных абрадах “ламалі” (разбівалі) посуд, тым самым сімвалізавалі знішчэнне, разбурэнне мінулага, дашлюбнага статусу жаніха і нявесты.

    * Той жа сімволікай прасякнуты шматлікія абрадавыя дзеянні, якія выконваліся пасля першай шлюбнай ночы. У абрадах шанавання маладых удзельнічалі “цэлыя” прадметы (гаршчок, талерка, блін, сарочка і г. д.), калі нявеста была цнатлівай; і наадварот, надарваныя, надламаныя, патрэсканыя, калі нявеста аказалася “нячэснай”.

    “Паўсюдна стараліся ламаць, а не рэзаць абрадавы хлеб (перш за ўсё памінальны) падчас яго дзяльбы. Выключэнне тут складае вясельны каравай, разбурэнне якога, між іншым, суадносіцца з матывам парушэння цэласнасці”.

    Давайце яшчэ раз паразважаем аб долі “хлебасольнага” каравая, якім бацькі сустракаюць маладых перад парогам роднай хаты. Ён — сімвал новага шчаслівага сямейнага жыцця, таму яго забаранялася кусаць, ламаць, парушаючы тым самым яго цэласнасць.

    Сёння пры сустрэчы маладых пасля вянца абавязкова знойдзецца “ўсязнайка”, які дасць “мудрую” параду: “Хто большы кавалак адкусіць, той галавой будзе ў сям’і”.

    Але ці трэба новастворанай пары тут жа ламаць сваю “жытку”?! Каравай жа лепш за ўсё пацалаваць, пакланіцца матулі ў пояс і па-дзякаваць за тое, што ўзгадавала.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=32269




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz